Усяго патроху1515

«Справядлівым у нашым зменлівым свеце даводзіцца няпроста». Унучка Лукашэнкі расказала пра сябе

Дар’я Лукашэнка — студэнтка эканамічнага факультэта, а таксама вядучая на тэлеканале «Беларусь 1» спартова-забаўляльнага шоу «Героі». У гэтым годзе выходзіць другі сезон праграмы, дзе дзяўчына адна з вядучых — яна выступае ў ролі Юсты. Гэты персанаж мае імя ад старажытнарымскай багіні правасуддзя Юстыцыі, якая павінна быць справядлівай да гульцоў. Напярэдадні сезона Дар’я дала некалькі кароткіх інтэрв’ю, піша «Камсамолка».

Дар'я Лукашэнка. Скрын відэа

Дарʼя Лукашэнка — дачка сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя і яго жонкі Ганны, якая стала вядомай як аўтарка слоў сумнеўных праўладных песень.

У другім сезоне Дарʼя Лукашэнка таксама будзе вядучай. З гэтай нагоды Белтэлерадыёкампанія ў адной з сацсетак размясціла невялікае відэа: Дарʼя крыху расказала пра сябе.

Адно з пытанняў было аб тым, ці праўда, што тэлебачанне мяняе людзей.

— Рост сваіх навыкаў я, безумоўна, адчуваю, — адказала Дарʼя. — Гэта, вядома ж, дзякуючы тэлебачанню, дзякуючы таму, што мяне падтрымлівалі, мяне матывавалі, мяне стымулявалі ў далейшым развівацца, яшчэ больш укладваць у сваё навучанне ў гэтай сферы. І, вядома ж, вынік відавочны, думаю, што я ўжо нашмат больш упэўнена адчуваю сябе ў кадры.

Дзяўчына таксама падзялілася ўражаннямі ад здымкаў тэлешоу «Героі».

— Сам працэс, вядома ж, валодае чароўнай і гаючай уласцівасцю, спачатку здаецца, што сапраўды складана. Але да канца праекта ты пачынаеш сумаваць, што ўсё гэта заканчваецца. Усе гэтыя эмоцыі, супольнае з людзьмі, уся вось гэтая праца, якая, здавалася б, даволі цяжкая, яна ператвараецца ў нейкі станоўчы досвед з нейкімі сапраўды чароўнымі эмоцыямі ад адчування сябе датычнай вось да такога праекта.

У Дар’і таксама спыталі, ці падобныя Юста ў кадры і Дарʼя ў жыцці?

— Ну, я магу сказаць, што я стрыманая ў эмоцыях толькі з незнаёмымі мне людзьмі. І, як і мой персанаж у праекце, я даволі справядлівы чалавек. Гэта, напэўна, дзве якасці, якія ўва мне прысутнічаюць, яны супадаюць з маёй гераіняй у праекце.

У інтэрвʼю sb.by Дарʼя дадала, што «справядлівым у нашым зменлівым свеце часта даводзіцца няпроста, аднак гэта адназначна станоўчая рыса», якой яна вельмі ганарыцца.

Дар’я кажа, што ў працы на тэлебачанні ёй дапамагалі парады бацькоў.

— Усё ж адказнасць вялікая, улічваючы, што досведу ў якасці тэлевядучай у мяне было зусім мала. Не буду хаваць: займалася самакрытыкай, дзесьці штосьці падказвалі і бацькі. Дзякуючы парадам родных і здымачнай каманды, я змагла прырасці ў сферы і дасягнуць таго, пра што раней толькі марыла, — сказала Дарʼя Лукашэнка.

Яна кажа, што шмат чытае і працуе.

— У мяне няма часу, каб бяздумна марнаваць яго ў сацсетках і месенджарах. Аддаю перавагу кожны дзень праводзіць з карысцю. І тады магчыма ўсё, — распавяла яна.

Каментары15

  • даведка
    28.09.2023
    Дарья Лукашенко при желании легко может оказаться среди таковых в списке экстремистов МВД и террористов КГБ.
  • Правыя-левыя
    28.09.2023
    Што ты ведаеш пра справядлівасць? Мабыць у дзеда навучылась...
  • Цьху
    28.09.2023
    “Справядлівасць” - гэта ў крыві ў сямейкі. За якія такія заслугі і згодна якой справядлівасці нейкі ноўнейм без адукацыі атрымала працу на тв? Толькі таму што ў яе “правільнае” прозвішча, грошы і блат. Ціху на такое крывадушша

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

У Расіі арыштавалі генерала, які адказваў за ўзбраенне авіяцыі і СПА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць