Навука і тэхналогіі11

Брамнікі ўспрымаюць свет па-іншаму — навукоўцы

Новае даследаванне паказала, што найлепшыя галкіперы здольныя вельмі хутка перадаваць сігналы ад розных органаў пачуццяў.

Вратар Вратарь Goalkeeper
Галкіперы кіруюцца інфармацыяй ад таго органа, які перадае ім яе хутчэй за астатнія. Фота: Getty Images

Як піша The Gardian, даследчыкі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта і Універсітэцкага каледжа Дубліна для правядзення серыі тэстаў набралі 60 чалавек, якія былі падзеленыя на тры групы: прафесійных брамнікаў, палявых гульцоў і тых, хто прафесійна не займаецца спортам.

Галоўнай задачай навукоўцаў было вывучэнне здольнасці ўдзельнікаў даследавання адрозніваць гукі і візуальныя стымулы як асобныя падзеі ці як часткі адной падзеі. Для гэтага ацэньваліся часавыя вокны прывязкі (temporal binding windows) — інтэрвалы часу, на працягу якога розныя сэнсарныя сігналы абʼядноўваюцца ў мозгу.

Вынікі даследавання, апублікаваныя ў часопісе Current Biology, паказалі, што ў галкіпераў часавыя вокны прывязкі больш кароткія, чым у прадстаўнікоў дзвюх астатніх груп. У той жа час у іх назіралася зніжэнне ступені аўдыявізуальнай інтэграцыі.

Такім чынам, галкіперы прадэманстравалі найлепшую аўдыявізуальную ацэнку і праявілі тэндэнцыю да падзелу сэнсарных сігналаў у параўнанні з дзвюма астатнімі групамі. Гэта можа быць звязана з неабходнасцю прымаць хуткія рашэнні на аснове няпоўнай ці часткова вядомай інфармацыі.

Як адзначыў кіраўнік даследавання псіхолаг Дэвід Мак-Говерн (David McGovern), «быць галкіперам — гэта шмат у чым мультысэнсарная прафесія. Яна патрабуе не толькі добрых здольнасцяў успрымаць як візуальную інфармацыю, так і слыхавую. У некаторых выпадках брамнікі наогул не бачаць мяча, і ім проста трэба ўлічваць гук удару мяча, каб лепш зразумець, дзе ён можа апынуцца».

Навукоўцы сцвярджаюць, што брамнікі апрацоўваюць інфармацыю інакш, чым іншыя гульцы ці простыя людзі. Праз неабходнасць хутка прымаць рашэнні, яны не інтэгруюць звесткі, атрыманыя ад розных органаў пачуццяў, а кіруюцца інфармацыяй ад таго органа, які дае ім яе хутчэй за астатнія.

Мак-Говерн адзначае: «Хоць многім футбалістам і заўзятарам ва ўсім свеце знаёмая ідэя аб тым, што галкіперы «адрозніваюцца» ад усіх нас, гэтае даследаванне — першы выпадак, калі мы атрымалі навуковыя доказы гэтага».

Аўтары адзначаюць, што іх выснова аб тым, што прафесійныя брамнікі дэманструюць вузейшае часавае акно прывязкі ў параўнанні з дзвюма іншымі групамі, пацвярджаецца папярэднімі даследаваннямі, якія паказваюць, што людзі, якія часта інтэгруюць некалькі сэнсарных сігналаў, напрыклад, музыкі і гульцы ў відэагульні, дэманструюць больш дакладную мультысэнсарную часавую апрацоўку.

Аднак нявырашаным застаецца важнае пытанне аб тым, ці вынікае гэта мультысэнсарная перавага з набору навыкаў, які раней у іх быў і дазволіў стаць брамнікамі, ці гэта вынік перцэптыўнага навучання, з дапамогай якога шматразовае ўздзеянне аўдыявізуальных стымулаў з часам палепшыла іх мультысэнсарную часавую апрацоўку. Каб гэта вызначыць, неабходныя даследаванні практыкі падрыхтоўкі брамнікаў-пачаткоўцаў.

Чытайце яшчэ:

Удар галавою? Былыя футбалісты-прафесіяналы маюць значна большую рызыку развіцця дэменцыі

У спіс самых перспектыўных гульцоў свету ўвайшлі два беларускія футбалісты

Падчас таварыскай гульні пабіліся футбалісты двух беларускіх клубаў

Каментары1

  • Напрамак каўзальнасці
    22.10.2023
    Чакаў параграфу пра пытанне напрамку каўзальнасці, то бок, што з чаго вынікае -- і вось табе, не забыліся :)

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць