Ежа1515

Локшына ўдон з грыбамі і курыцай. Рэцэпт простага, але і арыгінальнага гарачага

Салодкая, але пры гэтым трохі вострая гарачая локшына з курыцай і грыбамі гатуецца менш чым 30 хвілін.

Udon
Фота: WePro / Getty Images

Локшына ўдон, якая родам з японскай кухні, вырабляецца з пшанічнай мукі і адрозніваецца ад звыклай тым, што яна даволі тоўстая і цвёрдая. Гэтая макарона вельмі добра ўсмоктвае соусы, таму галоўная задача — зрабіць да яе якасную падліўку з рознымі адценнямі смакаў.

Вам спатрэбіцца:

  • 350 г локшыны ўдон
  • 1 сталовая лыжка алею
  • 300 г курынага філе (без костак і скуры, нарэзанага невялікімі кавалачкамі)
  • 4 белыя грыбы (нарэзаныя)
  • зялёная цыбуля ці палова адной цыбуліны-парэй (нарэзаныя)

Арыгінальны соус:

  • 1 сталовая лыжка кунжутнага алею (заменнік можа быць іншы, але гэта зменіць смак)
  • 1/3 шклянкі соевага соусу
  • 1 сталовая лыжка цёмнага соевага соусу
  • 2 зубкі часнаку (здробненыя)
  • 1 чайная лыжка свежанацёртага імбіру
  • ¼ кубка соусу хайсін
  • 1 сталовая лыжка соусу шрырача
  • ½ шклянкі курынага булёну
  • чорны перац

Калі нейкіх складнікаў у вас няма, вы можаце паспрабаваць больш простую камбінацыю: напрыклад, спалучыць, соевы соус, соус тэрыякі, імбір і часнык — гэтага таксама будзе дастаткова.

Як гатаваць:

  1. Гатуйце локшыну ў адпаведнасці з інструкцыямі на ўпакоўцы. Добра зліце ваду і адразу прамыйце халоднай вадой. Адкладзіце ўбок.
  2. Прыгатуйце соус: змяшайце ўсе складнікі падліўкі ў місцы і ўзбіце да аднастайнасці.
  3. Згатуйце мяса: нагрэйце аліўкавы алей у вялікай патэльні, дадайце кавалачкі курыцы і смажце, пакуль курыца не пачне злёгку падпякацца. Дадайце грыбы і гатуйце яшчэ пару хвілін, пакуль грыбы не пачнуць падрумяньвацца.
  4. Дадайце локшыну і прыгатаваны соус у патэльню, добра змяшайце і варыце, пакуль локшына не прагрэецца. Упрыгожце зялёнай цыбуляй і падавайце страву гарачай.

 

Больш рэцэптаў:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Традыцыйныя шведскія фрыкадэлькі з пюрэ і бруснічным соусам

Як правільна прыгатаваць хатнія запасы і не атруціцца імі?

«Гэта, натуральна, не суперфуд». Чым карысная і шкодная бульба і як часта яе есці?

Каментары15

  • октопус
    21.10.2023
    бррр
  • Žvir
    21.10.2023
    nie
  • Максим Дизайнер
    21.10.2023
    октопус

    Да, лучше шаурмы, драников, или хим колбасы из Евроопта-Бедронки напхацца, да памяркоуны?

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы6

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Усе навіны →
Усе навіны

«Танны ўброс». «Народная Грамада» адмаўляе, што перадавала ў літоўскі Сейм ліст аб непрызнанні Ціханоўскай11

Улады абвінавацілі Google у «інфармацыйных правакацыях» супраць выбараў7

«Толькі на адным фота бюлетэнь». Прапагандысты шукаюць апраўданні жанчыне, якая прагаласавала адразу на двух участках4

Следчы камітэт пахваліўся, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой»24

Пазняк задаволены «байкотам псеўдавыбараў» і бязлітасна праехаўся па канкурэнтах52

Латушка згадаў, як 20 гадоў таму Лукашэнка пабаяўся ехаць на памятнае мерапрыемства ў Аўшвіц2

Памёр Аляксандр Анісімаў

Партыя, ад якой у КР ішло найбольш агентуры, заявіла пра непрызнанне Ціханоўскай. А пасля аспрэчыла гэта38

У Еўрасаюзе прапанавалі размясціць у Грэнландыі еўрапейскія войскі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы6

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць