Каханне і сэкс2424

Ці можа прапаганда ЛГБТ паўплываць на сэксуальную арыентацыю? Вось што кажа псіхасэксолаг

Апошнім часам улады заклапаціліся пра традыцыйныя каштоўнасці. Наталля Качанава сцвярджала, што на прамую лінію ёй тэлефанавалі бацькі, занепакоеныя прапагандай нетрадыцыйных каштоўнасцяў у інтэрнэце. Генпракуратура збіраецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін і чайлдфры. «Наша Ніва» спытала ў псіхасэксолага, ці можа прапаганда ЛГБТ або яе адсутнасць паўплываць на сэксуальную арыентацыю.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images/Arctic-Images

«Забарона толькі павялічвае напружанне»

Псіхасэксолаг Віялета Нікіцік адзначае, што татальная забарона ўсяго, што можа быць звязана з ЛГБТ, не прывядзе да таго, што такія людзі перастануць існаваць ці нехта з іх «выздаравее».

«Любыя забароны перш за ўсё ўплываюць на тое, што ў гомасэксуальных людзей з’явіцца больш страху, што да іх будзе прыменена нейкае пакаранне, калі нехта даведаецца пра іх арыентацыю».

Спецыялістка лічыць, што забарона любых праяў ЛГБТ дзяржавай адаб’ецца таксама і на тых людзях, якія маюць такія схільнасці, але да канца не прызнаюцца ў гэтым.

«Такі чалавек будзе яшчэ больш вымушаны гэта хаваць, і ў гэтым выпадку, у нейкія крызісныя моманты, гэта можа выліцца ў дадатковую агрэсію або праявіцца нейкім іншым нечаканым для самога чалавека чынам.

У выніку забарона толькі павялічвае напружанне, заганяе гэтае пачуццё ў падполле, што можа прывесці да негатыўных праяў і наступстваў у будучыні», — лічыць спецыялістка.

Па словах Віялеты Нікіцік, навукоўцамі даказана, што частка папуляцыі, некалькі працэнтаў, мае гомасэксуальныя схільнасці.

«Ёсць пытанні да саміх прапагандыстаў»

Спецыялістка мяркуе, што ўсур'ёз успрымаць тое, што прапаганда можа ўплываць на сэксуальную арыентацыю чалавека, могуць толькі тыя, хто не разумее навуку. Таму ў яе ўзнікаюць пытанні да прапагандыстаў, якія імкнуцца ўсё гэта забараніць. 

«Хутчэй за ўсё, гэта тыя самыя людзі, якія не могуць прыняць сваю сэксуальнасць, маюць траўмы і псіхалагічныя комплексы», — лічыць псіхасэксолаг.

«Біялогія пра тое, што незалежна ад таго, ёсць прапаганда ці яе няма, такія людзі ўсё адно будуць. І іх працэнт будзе розніцца толькі ад шчыльнасці насельніцтва. Так было 50, 100 і тысячу гадоў таму».

Псіхасэксолаг упэўненая, што ні прапаганда ЛГБТ-каштоўнасцей, ні іх антыпрапаганда не могуць паўплываюць на біялагічныя працэсы людзей. Адпаведна і на колькасць гомасэксуальных людзей.

«З прапагандай ці без такіх людзей будзе некалькі працэнтаў. Татальная забарона можа прывесці да таго, што такія людзі будуць вымушаныя глыбей сыходзіць у падполле. Яны часцей будуць упадаць у дэпрэсію, сярод іх будуць часцей сустракацца выпадкі суіцыду. 

І адбывацца гэта будзе не праз тое, што яны «хворыя», а праз тое, што ў дзяржаве і грамадстве існуе гэтае напружанне і негатыўнае стаўленне да іх толькі праз іншую сэксуальную арыентацыю», — адзначае псіхасэксолаг.

Чытайце таксама: 

«Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром». Улады нагнятаюць гамафобную істэрыю

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін» і бяздзетнасці

«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

Каментары24

  • Vital
    26.10.2023
    Чарговы спецыяліст-прапагандыст. 
    А хай патлумачыць, чаму ў старажытнай Грэцыі гомасэксуальныя статункі не толькі талеравалісь, але й віталісь. Ды яшчэ й педафільскім элементам. То бок - чаму старажытныя грэкі амамль усе займалісь гома-сэксам? (ды яшчэ часцяком й з хлопчыкамі).
    Усё проста - такой была ГРАМАДЗКАЯ НОРМА. То бок, гэта лічылась нормай, прапагандавалась і заахвочвалась. Соцыя-культурныя нормы былі такія. А хто іх ствараў? Прырода? Зусім не! Як вы, спецыялісты, кажаце - % гомасэкаў прыкладна аднолькавы і вызначаны біялогіяй. Дык вось - брахня. Соцыя-культурныя стрэрыятыпы ўплываюць і, у значнай ступені вызначаюць сэксуальныя паводзіны чалавека. А задача лева-лібералаў якраз у тым, каб навязаць грамадзтву такую "норму". 
  • пт на розум
    26.10.2023
    Vital, слушныя словы!
  • Просто уже достали
    26.10.2023
    Хотелось бы жить без всякой пропаганды - без лукашенковской пропаганды, без пропаганды ЛГБТ с их парадами, без РПЦ и наслаждения скреп, без совка и всякой военщины с их парадами, и тд. Просто оставьте нас в покое.

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць