Эканоміка

Кітайцы расказалі, у колькі ім абыходзіцца імпарт беларускага калію

Галоўнае мытнае ўпраўленне Кітая абнавіла даныя па імпарце калійных угнаенняў. Статыстыка сведчыць, што Беларусь па-ранейшаму выступае ключавым пастаўшчыком калію на кітайскі рынак, піша Myfin.by.

Паводле інфармацыі кітайскага боку, у студзені — верасні 2023 года сукупны аб'ём імпарту Кітая па таварнай пазіцыі «ўгнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў 3,62 млрд даляраў (папярэднія даныя). Пры гэтым у студзені — верасні мінулага года кошт імпарту складаў 3,25 млрд даляраў, а за такі ж перыяд 2021 года — 1,50 млрд даляраў.

Галоўным пастаўшчыком калійных угнаенняў на кітайскі рынак выступае Беларусь. Па выніках дзевяці месяцаў 2023 года Кітай заплаціў за імпарт беларускага калію каля 1,25 млрд даляраў (+505 млн даляраў да ўзроўню студзеня — верасня 2022 года).

Акрамя Беларусі, у тройку лідараў увайшлі Расійская Федэрацыя (740,0 млн даляраў) і Канада (537,5 млн даляраў). 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць