Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

У судзе Крупскага раёна сёння агучаны прысуд: пажыццёвы тэрмін з адбываннем у папраўчай калоніі асобага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды 80 тысяч рублёў і дзяржаўную пошліну памерам 222 рублі, піша «Мінская праўда».

Сёння раніцай мужчына сказаў у судзе апошняе слова. У ім ён вярнуўся да таго моманту, калі даведаўся пра здраду жонкі. Ён распавёў, што тады быў складаны перыяд у іх жыцці. Мабыць, кожны даваў рады гэтаму па-свойму.

Віну абвінавачаны не адмаўляў і лічыў, што ўжо пакараў сябе сам. А яго сваякі ў судзе ў гэты момант ледзь стрымлівалі эмоцыі. На іх думку, жонка абвінавачанага сама давяла да фатальнага моманту, бо муж усё рабіў для яе.

Незадоўга да трагедыі справа набліжалася да разводу, аднак нешта пайшло не так. Не адмаўляюць сваякі і таго, што абвінавачаны і яго жонка выпівалі, хоць настойваюць на тым, што ў красавіку, калі было здзейснена злачынства, мужчына лішняга з алкаголем сабе не дазваляў.

У сярэдзіне красавіка ён спачатку збіў палюбоўніка жонкі, нанёс яму не менш за восем удараў па твары, а затым стрэліў у грудзі з паляўнічай стрэльбы, якая ляжала ў аўтамабілі. Другой ахвярай стала жонка абвінавачанага — ёй стрэл прыйшоўся ў галаву.

Чытайце таксама:

«Сказала, што я не так да яе заляцаўся». Абвінавачваны ў двайным забойстве ў Крупскім раёне выступіў з апошнім словам

«Мабыць, моцна кахаў сваю жонку». Што вядома пра падвойнае забойства ў Крупках

Падвойнае забойства ў Крупках: мужчына застрэліў сваю жонку і яе знаёмага

Расстрэл. У Слуцку вынесены прысуд бацькам, якія закатавалі трохгадовага сына

Бацькі закатаванага трохгадовага хлопчыка выступілі з апошнім словам. Адзін шкадаваў, што жыццё так склалася, другая прамаўчала

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
3