Здарэнні22

Знакаміты дом з пано «горад-будаўнік» у Мінску затапіла кіпнем. Жыхароў эвакуявалі

У ноч на 1 лістапада ў знакамітым «слупку» з пано «горад-будаўнік» у Мінску па адрасе праспект Незалежнасці 143, корпус 1 у мікрараёне «Усход 1» прарвала трубу з кіпнем на верхніх паверхах і ўвесь дом затапіла, заліло электраправодку, будынак абясточылі. Жыхары вымушаныя былі эвакуявацца. Пра гэта Reform.by паведамілі жыхары дома.

Фота: Tut.by

«Святла няма ўжо два дні, у калідорах стаіць вада. Ніякіх аб'яў ад камунальнікаў няма. Калі гэта ўсё скончыцца — невядома», — распавялі відавочцы.

Трубу прарвала на 6-м паверсе 16-павярховага дома, і пацярпелі кватэры з 6 да 1 паверха. Жыхары вымушаныя былі эвакуявацца.

У ЖЭС №52 мясцовым жыхарам паведамілі, што трубу прарвала 1 лістапада а 4 раніцы, і электрычнасць адключыла МНС. Ім параілі два-тры дні не прыходзіць дадому, а потым будзе хадзіць электрык, правяраць, ці прасохла праводка, і ўключаць электрычнасць. Вырашыць праблему абяцаюць цягам тыдня.

Жыхары кажуць, што не разумеюць, як менавіта будуць вырашацца праблемы. Вада пранікла ўсюды, налілася пад лінолеумам у калідорах, відавочна, праз некалькі дзён утворыцца цвіль. У доме выкарыстоўваюць электрапліты і нармальнае жыццё ў такіх умовах немагчымае. Што павінны рабіць жыхары, якім няма куды ісці, мясцовыя ўлады не паведамляюць.

Каментары2

  • што рабіць, куды ісці
    02.11.2023
    куды-куды - к Качановой-в-ада-канал
  • ывпаыва ы
    02.11.2023
    трэ дабаўляць ацяпленне да тэмпературы 25+ градусаў, пакідаць адчыненымі форткі ці калі шклопакеты то хацяб на рэжым "мікраправетрыванне" (вузенькая шчыліна калт ручка акна павернутая на 45 градусаў). праз тыдзень усё высахне. але ж гэтыя задушацца за перарасход энергіі і нічого не зробяць.

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вядомы батанік Аркадзь Скуратовіч

Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»9

У Будапешце прайшлі масавыя мітынгі Орбана і яго галоўнага суперніка4

У Паўднёвай Карэі бабулям і дзядулям улады плацяць за догляд унукаў па 200 даляраў на месяц

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт12

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць