Грамадства1111

Ціханоўская заклікала міністра замежных спраў Чэхіі зрабіць выключэнні для беларусаў па візах

Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім у Вільні. 

На лацкане пінжака Яна Ліпаўскага — брошка-булаўка ў выглядзе кветкі мака — сімвал памяці ахвяр узброеных канфліктаў, у гэтым выпадку ў Першай сусветнай, які будзе адзначацца заўтра. Такімі брошкамі-булаўкамі ўпрыгожваюць сваё адзенне ў Еўропе ў пачатку лістапада.

Святлана Ціханоўская падзякавала міністэрству замежных справаў Чэхіі за візавую праграму «Грамадзянская супольнасць» і дапамогу былым палітвязням, паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.

Некалькі беларусаў атрымалі міжнародную абарону і ўрадавыя стыпендыі. Міністр Ліпаўскі распавёў, што на 2024-2025 год выдзелена яшчэ пяць урадавых стыпендый для беларусаў у Чэхіі.

Падчас дыялогу Ціханоўская заклікала зрабіць выключэнні з візавых абмежаванняў для ўсіх студэнтаў з Беларусі, а таксама для блізкіх сваякоў тых, хто не можа паехаць у Беларусь, каб яны маглі сустрэцца найбліжэйшым часам у Чэхіі.

Таксама беларуская лідарка падняла пытанне аўтаматызацыі працэсу выдачы праязных дакументаў і пашпартоў замежніка. Яна прапанавала чэшскаму боку падрыхтаваць адмысловую інструкцыю, якая б дапамагла беларусам, што не могуць атрымаць новы пашпарт.

Каментары11

  • EMIL
    10.11.2023
    Ничего себе на грантах как разъелась наша королева!
    Всё о народе думает!
  • Guda
    10.11.2023
    Мільенас , ты даваў, табе справа? Перадусім пра сябе людзям распавядзі й пра свае грошы ды дасягненьні, а пасьля мы вырашым, ці карысныя твае допісы й пытаньні.
  • mikola
    10.11.2023
    Zaklikala ? Velmi dobra. Pavinny prysluhacca. Zautra -11.11.1914=Dzen zalanczennja 1 Vainy...U EU adznaczaiuc.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць