Кіно

У трэйлеры «Аватар: Апошні маг паветра» анімэ ператвараецца ў live-action

Netflix паказаў першы трэйлер экранізацыі аднаго з найпапулярнейшых анімэ-серыялаў сучаснасці.

Выява: Netflix

Netflix яшчэ некалькі гадоў таму ясна даў зразумець свой намер стварыць live-action-версію аднаго з найпапулярнейшых анімэ-серыялаў «Аватар: Апошні маг паветра» (Avatar: The Last Airbender).

Простае вызначэнне live-action такое: у ім удзельнічаюць жывыя акцёры: рэальныя людзі ці жывёлы. Гэта не мультфільм, але і не тэрмін, які выкарыстоўваецца для адрознення ўсіх калі-небудзь створаных неанімацыйных фільмаў ад анімацыйных. Замест гэтага тэрмін live-action (ці «жывое дзеянне») адносіцца да неанімаваных персанажаў у анімаваным кантэксце. Падумайце пра Space Jam з Майклам Джорданам ці «Хто падставіў Труса Роджэра». Гэтыя фільмы ўключаюць у сябе рэальных акцёраў, а таксама анімацыйных персанажаў. То-бок live-action — гэта, так бы мовіць, жывая частка анімацыйнага фільма.

Яшчэ ў 2018 годзе пачала з’яўляцца інфармацыя, што абодва стваральнікі арыгінальнага мультсерыяла, Майкл Дантэ ДыМарціна і Браян Канецка, будуць распрацоўваць экранізацыю ад Netflix, але ў 2020 годзе шляхі аўтараў і студыі разышліся ў сувязі з творчымі рознагалоссямі. Нарэшце нядаўна стрымінгавая платформа абвясціла, што шоу выйдзе ў 2024 годзе, прэзентаваўшы першы сапраўдны трэйлер.

Уводзіны для тых, хто не глядзеў серыяла студыі Nickelodeon 2005 года, выглядаюць прыкладна так: у свеце, дзе людзі кантралююць адзін з чатырох элементаў — ваду, зямлю, агонь ці паветра — Аватар мае магчымасць кантраляваць усе з іх. Праз сто гадоў пасля таго, як Нацыя Агню фактычна заваявала свет, Катара і Сока, пара дзяцей з Племені Вады, знаходзяць дзіця Паветраных Качэўнікаў — Аанга. Неўзабаве героі разумеюць, што пасябравалі з Аватарам. Трое сяброў стаюць адзінай надзеяй знішчыць кіраўніка Нацыі Агню Азая. Героі пачынаюць падарожнічаць па свеце ў пошуках майстроў, якія могуць навучыць Аанга правільна кіраваць элементамі, што не з'яўляюцца паветрам, і пры гэтым не трапіць у палон да сына Азая, прынца-выгнанніка Зука.

Аватар ужо быў аднойчы экранізаваны ў 2010 годзе рэжысёрам М. Найтам Ш'ямаланам («Шостае пачуццё», «Няўразлівы», «Знакі», «Спліт») і не атрымаў вялікай любові гледачоў (на iMDb рэйтынг стужкі складае ўсяго 4.0 з магчымых 10 паводле 169 000 водгукаў). Страх паўторнага правалу навісае і над новай адаптацыяй, бо «Аватар» — гэта асаблівая рэч са шматлікай арміяй прыхільнікаў і таму асаблівымі чаканнямі.

Прэм’ера серыяла адбудзецца на Netflix 22 лютага 2024 г.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць