Улада22

У Беларусі Новы год 1 студзеня пачалі адзначаць у 1362 г.

На тры стагоддзі раней за Расію.

У большасці старажытных народаў святкаванне Новага года супадала з пачаткам адраджэння прыроды і адзначалася, як правіла, у сакавіку. Старажытныя егіпцяне адзначалі пачатак новага года святам адраджэння Асірыса. У Старажытнай Грэцыі людзі, апрануўшы на сябе маскі, ладзілі на вуліцах шэсце з песнямі і танцамі.

На думку навукоўцаў, традыцыя святкавання Новага года з’явілася ў старажытнай Месапатаміі. Усе земляробчыя работы пачыналіся ў канцы сакавіка, пасля таго, як прыбывала вада ў Тыгры і Еўфраце. Пачатак кліматычнага сезона звязваўся з перамогай светлага бога Мардука над сіламі разбурэння і смерці. Гэтая падзея адзначалася на працягу 12-ці дзён шэсцямі, карнаваламі і маскарадамі. Забаранялася працаваць і судзіць.

Адна з керамічных таблічак сведчыць, што гэта былі дні «неўтаймаванай волі, калі ўвесь сусветны парадак пераварочваўся дагары нагамі. Раб ператвараўся ў гаспадара».

У Беларусь традыцыя святкавання пачатку году прыйшла з Сярэднявечнай Еўропы.

Цікава, што даволі доўга ў розных еўрапейскіх краінах год пачынаўся па-рознаму, а яго пачатак быў прымеркаваны да аднаго з царкоўных святаў. У Англіі, Францыі, нямецкіх княствах і Іспаніі да свята Нараджэння Хрыстовага 25 снежня. У Фларэнцыі, Пізе, Кёльне і Мюнстэры да Дабравешчання 25 сакавіка. У Францыі з 987 па 1563 гады Новы год адлічвалі ад Вялікадня. У некаторых рэгіёнах год пачынаўся як і сёння – 1 студзеня – на свята Абразання Гасподняга. На тэрыторыі Польшчы і Беларусі гэтая традыцыя захоўвалася ад 1362 г. Працягвалася і старажытнарымская традыцыя адзначаць пачатак году 1 сакавіка – у Венецыі і ва Усходняй Еўропе. На працягу XVI—XVII стагоддзяў большасць еўрапейскіх краін перайшла на сучасную традыцыю святкавання 1 студзеня.

У 1582 папа Грыгорый XIII увёў новую каляндарную сістэму, якая атрымала назву грыгарыянскай. Праваслаўная царква на Канстанцінопальскім саборы 1583 г. адмовілася пераходзіць на новы каляндар і не зрабіла гэтага дагэтуль.

Пратэстанцкія краіны перайшлі на грыгарыянскі каляндар толькі ў XVIII ст., такім чынам доўгі час Новы год у праваслаўных і пратэстанцкіх краінах надыходзіў пазней за каталіцкі.

Сучасная беларуская традыцыя святкавання Новага году сягае каранямі ў дэкрэт Саўнаркама з 1918 г., паводле якога бальшавікі перайшлі на «новы стыль» летазлічэння. Затое Расейская, а таксама Сербская і Іерусалімская праваслаўныя царквы адмовіліся пераходзіць на «новы стыль», у выніку чаго ўсе нерухомыя царкоўныя святы, а таксама Новы год святкуецца па старым стылі – такім чынам утварыўся стары Новы год. У якасці дадатковага свята, стары Новы год і дагэтуль святкуецца ў Беларусі, Украіне, Расіі, Сербіі, Чарнагорыі і асобных раёнах Швейцарыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць