Свет88

«Ніхто не зможа толкам сказаць, што гэта было». Расійскі карэспандэнт распісаў «добрыя справы» Пуціна і Лукашэнкі

Карэспандэнт расійскага «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў у сваім звычайным кпліва-іранічным стылі апісаў сённяшняе пасяджэнне Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі з удзелам Пуціна і Лукашэнкі. 

Фота: Дзмітрый Азараў / Коммерсант

Паводле Калеснікава, мерапрыемства было прызначана на даволі ранні час, і Пуцін заехаў па Лукашэнку не позна. Таму можна было спадзявацца, што ўсё не зацягнецца.

«Але трэба ж такому здарыцца: накіроўваючыся да залы пасяджэнняў, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка прайшлі міма аднаго пустога пакоя, дзе адразу вырашылі адасобіцца (такое ўражанне, што яны як толькі ўбачаць такі пакой, дык адразу і пачынаюць у ім піць гарбату з раніцы да вечара)».

У выніку ўсе прысутныя чакалі палітыкаў яшчэ паўтары гадзіны. Пасля чаго Лукашэнка, увайшоўшы ў залу, заявіў: «Вы, напэўна, ведаеце, мы шчыльна два дні, можна сказаць двое сутак, працуем! Перайшлі плаўна ў трэція суткі, зрабілі нямала добрых спраў!»

«У апошняе меркаванне, у адрозненне ад першага, адчутага на сабе, мне паверыць было складаней», — рызыкоўна пажартаваў Калеснікаў.

Пасля таго выступіў, паводле акрэслення Лукашэнкі, «як гаспадар гэтай добрай справы», Уладзімір Пуцін, але, па словах карэспандэнта «Коммерсанта», «падстаў сябе працытаваць ён не даў».

Затое выказванні Лукашэнкі Калеснікаў цытаваў шчодра, практычна кожнае з іх суправаджаючы сваімі кароткімі з'едлівымі каментарамі.

Так, на рэпліку Лукашэнкі, што яны з Пуціным папрацавалі «ад Паўднёвага полюса да Паўночнага», карэспандэнт заўважыў, што

«падобна на тое, яны сабраліся не толькі ў Антарктыду, як ужо паспеў раней анансаваць спадар Лукашэнка, але і ў Арктыку».

На выказванне Лукашэнкі адносна Пуціна, «як тут прэзідэнт сказаў», Калеснікаў адрэагаваў:

«Такое ўражанне, што Аляксандр Лукашэнка разумеў, што ў зале цяпер быў адзін прэзідэнт».

Калі Лукашэнка пахваліўся, што ў Беларусі дагэтуль засталіся саветы, як у часы СССР, Калеснікаў не ўтрымаўся ад рэплікі:

«Хіба нешта з таго, што ўжо было ў савецкія часы, не зроблена яшчэ ў Беларусі?»

Адносна ж выказанага Лукашэнкам намеру стварыць сумесны «нармальны медыяхолдынг», журналіст адзначыў:

«Сумесных медыяпраектаў, на якія трацяцца бюджэтныя грошы абедзвюх краін, наогул нямала. Газеты, часопісы. І аказваецца, усё дарма».

Агульная ж выснова па выніках пачутага:

«Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета ў гонар 25-годдзя Саюзнай дзяржавы аказалася кароткім, і, як заўсёды, па яго выніках ніхто не зможа толкам сказаць, што ж гэта было».

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што Расія пакутуе больш за ўсіх

«Я гарантую вам». Беларусь, нягледзячы на ​​гарантыі Лукашэнкі, парушыла дамову па пастаўках тралейбусаў у Новасібірск

Каб укалоць Лукашэнку, Пуцін пацягнуў яго на хакейную арэну

Лукашэнка прапанаваў Пуціну махнуць у Антарктыду

Каментары8

  • Лол
    30.01.2024
    Што быдо, што было… незалежнасць цыган здае, вось што там было і вось чаму Пуцін вясёлы. Усе іншыя рэплікі і развагі мала каму цікавых журналістаў, нічога не значаць.
  • Лол
    30.01.2024
    Што за галубятню ані там устраівают?, Пачынае ставіць на калені ненахіляемага. Каленная поза прымаецца маментальна, вочы глядзяць на “папочку”, рот нагатове.
  • Пудж
    30.01.2024
    Сдаў краіну, цяпер нават маскалі здекваюцца над дурнем.
    А ўсё рыбяты, ўсё.
    Палкоўніка ён хацеў ад Пуціна.
    Ну вось і будзе хіба што толькі палкоўнікам, в нашам (ўжо іхнем) обшчэм ацечэстве ад Брэста да Ўладывастока. 
    Бойся сваіх жаданняў

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць