Грамадства

Сайт «Народнай Волі» не абнаўляецца ўжо тры месяцы

Апошняе абнаўленне было 7 снежня.

Сайт «Народнай Волі» не абнаўляецца з 7 снежня, роўна тры месяцы.

Нагадаем, у жніўні стала вядома, што шматгадовы галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, які займаў гэтую пасаду з 1995 года, пакідае яе, а новым уладальнікам выдання з 1 верасня стала фірма «Гіпер ПК».

Тады паведамлялася, што на чале сайта стаіць сам кіраўнік «Гіпер ПК» Мікалай Зіневіч. Ён пазбягаў гаварыць пра гэта, але называў сябе менеджарам інтэрнэт-праектаў. У медыйнай сферы Зіневіч асабліва нікому не быў вядомы.

Як казаў тады Іосіф Сярэдзіч, ад супрацоўніцтва з сайтам «НВ-Анлайн», нягледзячы на дамоўленасць, былі адхіленыя многія журналісты.

«Гэтая інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — прызнаваўся Іосіф Сярэдзіч і абяцаў, што «будзе дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».

У тэлеграм-канале выдання апошняя навіна таксама датаваная 7 снежня. А колькасць падпісчыкаў зляцела да 1135 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць