Мінчука за ўдзел у маршах паказальна асудзілі перад студэнтамі Эканамічнага ўніверсітэта
Суд Заводскага раёна Мінска ў выязным судовым пасяджэннем у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце 28 лютага разгледзеў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць 60-гадовага Уладзіміра Караля, піша «Вясна».

Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла мінчуку ў прысутнасці студэнтаў І і II курсаў розных факультэтаў тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у чатырох паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Згодна з версіяй абвінавачвання, прымаючы актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, мужчына неаднаразова выходзіў на праезную частку дарогі і ажыццяўляў відэаздымку на мабільны тэлефон, суправаджаючы яе сваімі каментарамі. Відэазапісы, якія ён захоўваў на камп'ютары па месцы жыхарства, сталі адным з доказаў яго віны.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары