Свет1010

Што рабілі падазроныя мужчыны ў сінім падчас расстрэлу людзей у «Крокусе»?

Інтэрнэт-аналітыкі выявілі патэнцыйных агентаў ФСБ у глядацкай залі.

Crocus city hall Крокус сити холл Крокус сіці хол
«Крокус Сіці Хол» пасля трагедыі. Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko

Любая рэзананская падзея выклікае дадатковую актыўнасць у інтэрнэт-экспертаў і іх прыхільнікаў. Натуральна, трагедыя ў «Крокус Сіці Холе» не стала выключэннем. Тэракт ужо пачынае абрастаць самымі разнастайнымі тэорыямі змовы. Зрэшты, некалі можа аказацца, што рацыю мелі якраз адэпты адной з такіх версій, а не тыя, хто верыць афіцыйнай версіі. 

Якія асноўныя тэорыі распаўсюджваюцца ў інтэрнэце?

Некаторыя аналітыкі пераконваюць, што расстрэл людзей загадзя быў спланаваны ФСБ. А сапраўдныя выканаўцы, маўляў, гэта не затрыманыя таджыкі.

«Тэракт чыста выкананы. Аперацыю выконвалі людзі, якія маюць армейскую зладжанасць па падрыхтоўцы праграмы армейскага спецназу. Мы бачым, што ў кадры пастаянна ідзе цотная колькасць людзей — двое, чацвёра, шасцёра. Гэта адна, дзве ці тры двойкі, адпрацоўка парнага кантакту. Адзін ідзе, другі прыкрывае. Гэта спецназаўская пара. Поўная аўтаномія. Вельмі зладжаныя і скаардынаваныя двойкі», — тлумачыцца ў адным з відэа ў ютубе.

Пра датычнасць да спецназу, на погляд прыхільнікаў гэтай тэорыі, гаворыць манера стральбы па людзях у глядзельнай залі. «Адзін з баевікоў страляе не ўкладваючыся. Не карыстаецца прыкладам. Страляе ад бядра, ад пляча. У яго ёсць навык стральбы па жывых людзях. Ён страляе спакойна. Астатнія трымаюць свае сектары, глядзяць, што ў залі. І гэтая зладжанасць прафесіяналаў. Гэта не барбешоперы і не таксісты, якія ўчора раптам атрымалі замову, а сёння пабеглі некага забіваць».

У якасці аргумента на карысць гэтай тэорыі прыводзіцца факт, што выканаўцы не маюць бронекамізэлек, бо ўпэўненыя, што агню ў адказ не будзе. Акрамя гэтага, сцвярджаецца, што для падпалу глядзельнай залі выкарыстоўвалася «прафесійная армейская зброя» — тэрмітныя шашкі.

Прыхільнікі гэтай тэорыі ўпэўнены, што выканаўцаў вялі звонку, ім гарантавалі адыход. Што тычыцца таджыкаў, то іх называюць дапаможным персаналам, які «ішоў разменнай манетай. Гэта былі ахвярныя авечкі, якім сказалі ўзяць з сабою пашпарты, бо іх чакае акно на мяжы». Рэальныя ж баевікі не былі злоўлены.

Іншая тэорыя перадусім базуецца на існаванні «куратараў з пуцінскіх спецслужбаў», якія мелі адметную асаблівасць — сінюю футболку і джынсы, каб адрозніць адзін аднаго ў натоўпе.

Эксперты аналізуюць кадры з глядзельнай залі і робяць выснову, што людзі ў сінім не панікавалі і дакладна кіравалі працэсам блакіроўкі людзей у залі, куды пазней зайшлі забойцы.

На кадрах чуваць, як адзін з мужчын у сіняй футболцы і джынсах крычыць, каб закрылі дзверы. Аналітыкі налічылі ў залі каля двух дзясяткаў такіх «агентаў».

Да супрацоўнікаў ФСБ аднеслі аднаго з мужчын, які хутка набраў паведамленне на тэлефоне, а пазней пачаў здымаць відэа. А пазней ён жа з мужчынам, які гэтаксама апрануты, крычыць, каб закрывалі дзверы.

Гэтыя развагі даюць падставы аналітыкам сцвярджаць, што расстрэл у «Крокусе» быў арганізаваны расійкімі спецслужбамі на замову Уладзіміра Пуціна.

Чытайце яшчэ:

Шматдзетны бацька, беспрацоўны, прыхільнік тэлеграм-прапаведнікаў і няспраўджаны барбер. Што вядома пра абвінавачаных у страляніне ў «Крокусе»

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

У расійскага спецназаўца, які адрэзаў вуха затрыманаму таджыку, на форме нашыўка з колаваротам, прыроўненым да свастыкі

Каментары10

  • Какая газетенка
    26.03.2024
    Такая и информация
  • Прямой эфир
    26.03.2024
    Мальчик - гардеробщик вчера проговорился, что их готовили как действовать во время терракта в марте.  Сегодня пропагандоны пытались выставить"подготовку", как обычную технику безопасности, посвятили целую передачу.
  • Common sense
    26.03.2024
    Типичная тактика гэбни,вкидывать десятки версий,которые легко опровергнуть. На теракте в минском метро это было очень хорошо видно. Если кто помнит на онлайнере была тогда ветка с обсуждениями которую потом заставили удалить

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць