Жыхарка Рыгі пры ўездзе ў Беларусь задэкларавала $75 тысяч, але не задэкларавала $100 — і патрапіла на штраф
12 сакавіка ў Віцебску адбыўся суд, на які грамадзянка Латвіі не з'явілася.

Ёй ставілася ў віну, што з сумы 75100 даляраў, якую яна ўвозіла, на дэкларацыю падала 75000 даляраў.
Таму суд канфіскаваў гэтую лішнюю сотку і аштрафаваў жанчыну яшчэ на 200 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Каментары