Грамадства1414

Вядучы АНТ аблажаўся ў эфіры — стаў пярэчыць Вярхоўнаму суду Беларусі ВІДЭА

Юрысты звярнулі ўвагу на абсурдную заяву, якую дазволіў сабе вядучы АНТ Андрэй Аляксандраў у сюжэце пра затрыманне валанцёраў брэсцкай «Вясны». Ім выстаўляецца прэтэнзія ў тым, што яны хадзілі на адкрытыя працэсы і занатоўвалі агучаную інфармацыю.

Аляксандраў вырашыў расставіць кропкі над «і»:

«Унясем яснасць. Суд — не прахадны двор. Калі працэс адкрыты, гэта не значыць, што туды можа прыйсці хто заўгодна і з якімі ўздумаецца мэтамі».

І гэта максімальна крывая інтэрпрэтацыя заканадаўства.

Вярхоўны суд Беларусі патрабуе забяспечваць (прынамсі на паперы) галоснасць пры ажыццяўленні правасуддзя. З гэтай мэтай Пленум Вярхоўнага суда апублікаваў пастанову, якая дзейнічае і дагэтуль.

Што ў ёй сказана?

Па-першае, пацвярджаецца, што асноўнай формай рэалізацыі прынцыпу галоснасці з’яўляецца менавіта магчымасць прысутнічаць на паседжанні асобам, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі працэсу.

Па-другое, акцэнтуецца ўвага на тым, што любы з прысутных можа са свайго месца праводзіць фіксацыю хода паседжання ў пісьмовай форме ці шляхам аўдыязапісу. 

Гэтыя палажэнні супярэчаць таму, што нагаварыў Аляксандраў. Калі працэс адкрыты, то гэта якраз значыць, што туды можа прыйсці хто заўгодна.

Натуральна, што пісаў тэкст не сам Аляксандраў, ён проста гаворачая галава. Але абсурдныя словы агучыў менавіта ён.

Каментары14

  • Правдоруб 54
    04.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • "Суд — не прахадны двор"
    04.04.2024
    На судзе над супрацоўнікам ОНТ лукашыстам Андрэем Александравым прысутных не будзе.
  • Кажы Праўду
    04.04.2024
    Хто тут аблажаўся, дык гэта журналісты, якія пішуць такую бязглуздзіцу пасля 4 гадоў беззаконня татальнага.
    Аляксандраў шчыра агучыў праўду, якая зараз існуе ў Беларусі. Няма ніякіх законаў, няма ніякіх пленумаў і пастановаў, няма Вярхоўнага і іншых судоў.
    Карпянкоў вам плюе і спаражняецца ў вочы, а вы пішаце пра "абсурдныя заявы".
    Майце хоць нейкі сорам пісаць па сутнасці сітуацыі ў краіне! Будзьце шчырыя, як гэты Аляксандраў!

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць