Культура1111

Квіткі на Rammstein - ад 80 да 300 тыс. рублёў

Канцэрт у рамках сусветнага турнэ адбудзецца 7 сакавіка 2010 году ў Мінску на цэнтральнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна».

Канцэрт у рамках сусветнага турнэ адбудзецца 7 сакавіка 2010 году ў Мінску на цэнтральнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна».

Сусветнавядомы нямецкі гурт Rammstein пацвердзіў, што зайграе ў Беларусі. Гурт прывязе да нас свой новы альбом «Liebe ist fur alle da». У «Мінск-Арэне» немцы хочуць сабраць 15 тысяч гледачоў. Кошт квіткоў складзе ад 80 да 300 тыс. рублёў, у продаж яны паступяць 21 студзеня, паведамляе БелаПАН.

Перад гэтым пры канцы лютага гурт заспявае ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, 4 сакавіка — у Рызе, 5 сакавіка — у Вільні, 9 сакавіка — у Кіеве.

Прыезд Rammstein у Беларусь стане працягам прыемнай традыцыі ўключэння нашай краіны ў графік сусветных турнэ гуртоў такога ўзроўню. Так, 31 жніўня 2009 года швейцарскі гурт Lacrimosa прэзентаваў у Мінску свой чарговы альбом «Sehnsucht», а 5 кастрычніка 2009 года ў беларускую сталіцу наведаліся The Prodigy з новай праграмай «Invaders Must Die».

Гурт Rammstein быў створаны ў студзені 1994 года. Rammstein паядноўвае традыцыі індастрыял-металу і нямецкай цяжкай музыкі. Амаль усе песні выконваюцца па-нямецку. Каманда праславілася сцэнічнымі шоу і эпатажнымі тэкстамі. Часам іх вінавацяць у неанацызме і блюзнерстве.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць