Грамадства66

Стала вядома, калі ў Мінску пройдзе развітанне з Канстанцінам Кальцовым

Развітанне з былым хакеістам і трэнерам зборнай Беларусі Канстанцінам Кальцовым пройдзе ў Мінску ў суботу, 27 красавіка. Цырымонія пачнецца а 10-й раніцы ў будынку крытага катка ў парку Горкага і працягнецца да 12:00, паведамляе ў сацсетках хакейны клуб «Юнацтва-Мінск».

Канстанцін Кальцоў

42-гадовы Канстанцін Кальцоў загінуў 18 сакавіка ў Маямі, зваліўшыся з гатэльнага балкона. Мяркуецца, што прычынай смерці стала самагубства. 

Раней цела Кальцова крэміравалі ў ЗША.

Апошнім часам Канстанцін Кальцоў працаваў у Расіі ў трэнерскім штабе клуба «Салават Юлаеў». Чакалася, што хутка ён можа стаць галоўным трэнерам мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі па хакеі. У апошнія гады жыцця Кальцоў сустракаўся з тэнісісткай Арынай Сабаленкай, але незадоўга да гібелі былога хакеіста пара рассталася. 

@nashaniva Арыну Сабаленку пабачылі з новым мужчынам, і ён клаў ёй руку ніжэй за талію #беларусь #белорусы #новостибеларуси #беларускаямова #аринасоболенко #теннис ♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Каментары6

  • Гога
    23.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 88
    23.04.2024
    А ку.ва прыедзе?
  • Цікава
    23.04.2024
    Лукашэнка прыйдзе развітацца з чальцом сваёй хакейнай каманды?

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае19

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА25

Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць4

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў7

«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне17

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура6

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7

Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае19

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць