Свет1111

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі

«Аглядаючыся назад, я разумею, што шмат якія рэчы заўсёды можна зрабіць па-іншаму, але я ўжо нічога не магу змяніць».

Аркадзь Волаж. Фота: Andrey Rudakov / Bloomberg via Getty Images

Першае з пачатку вайны інтэрв'ю даў сузаснавальнік і былы генеральны дырэктар «Яндэкса» Аркадзь Волаж. Яго публікуе нямецкае выданне Der Spiegel.

У чэрвені 2022 года ў адносінах да Волажа былі ўведзеныя персанальныя санкцыі Еўрапейскага Саюза. Пасля гэтага мужчына пакінуў усе пасады ў кампаніі і з'ехаў у Ізраіль, дзе заняўся інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Пра новы бізнэс

15 ліпеня гэтага года расійскі «Яндэкс» абвясціў, што ягоная былая мацярынская кампанія — галандская Yandex N.V. — поўнасцю выйшла са складу акцыянераў групы. З 16 ліпеня 2024 года Yandex N.V. стала называцца Nebius Group і абвясціла, што Аркадзь Волаж стане яе галоўным выканаўчым дырэктарам (СЕО).

У інтэрв'ю Волаж расказаў, што Nebius Group, у адрозненне ад «Яндэкса», які быў В2С-кампаніяй (бізнэсам для спажыўца), будзе Т2Т — пастаўшчыком тэхналогій для іншых тэхналагічных кампаній.

Бізнэсмен спадзяецца, што ягоны новы бізнэс, які ён пачаў у свае 60 гадоў, стане прыбытковым менш чым за год, і што будуць адноўленыя таргі акцыямі на амерыканскай біржы Nasdaq.

Волаж патлумачыў, што на рашэнне застацца ў бізнэсе паўплывалі працэсы, якія цяпер адбываюцца ў галіне:

«Шмат хто з экспертаў мяркуе, што штучны інтэлект усяго за некалькі гадоў можа дасягнуць узроўню, які перавышае чалавечы. (…) Я хачу паўплываць на напрамак, у якім развіваецца гэта рэвалюцыя».

Пра вайну 

Першы раз з асуджэннем вайны Волаж выступіў у жніўні 2023 года, калі распаўсюдзіў заяву, у якой напісаў: «Я катэгарычна супраць варварскага ўварвання Расіі ва Украіну».

У сваім інтэрв'ю бізнэсмен сказаў, што «заўсёды лічыў, што гэтую вайну ўвогуле не трэба было пачынаць. Гэта варварства, і Украіна плаціць за гэта страшную цану».

«Нішто з таго, што адбылося са мною за апошнія два гады, нават блізка не магло параўнацца з пакутамі, якія церпяць людзі ў час вайны ва Украіне кожны дзень», — адзначыў мужчына.

Волаж упэўнены, што вайна «сведчыць пра канец эпохі ў Расіі», падчас якой у краіны «была магчымасць пайсці іншым шляхам».

«Мы заўсёды былі часткай гэтай спробы пабудаваць іншую, лепшую і сучасную Расію». На ягонае меркаванне, адзіны шанец стварыць «нешта па-сапраўднаму даўгавечнае» — гэта праца ў ліберальнай дэмакратыі.

Датычнасць «Яндэкса» да Z-прапаганды

У інтэрв'ю Волаж адзначыў, што шкадуе пра тое, што разам з калегамі не закрыў «Яндэкс. Навіны» яшчэ ў 2017 годзе, калі ўступіў у сілу закон аб агрэгатарах навін.

Волаж прызнаў, што былы кіраўнік «Яндэкс. Навіны» Леў Гершэнзон меў рацыю, калі казаў пра тое, што з пачаткам вайны сэрвіс стаў дапамагаць прапагандзе.

«Але пасля лютага 2022 года мы мала што маглі зрабіць, бо пакінулі краіну. Мы больш не мелі аператыўнага кантролю над кампаніяй. Мы прадалі «Яндэкс. Навіны» адразу пасля пачатку вайны», — заўважыў бізнэсмен і дадаў:

«Аглядаючыся назад, я разумею, што шмат якія рэчы заўсёды можна зрабіць па-іншаму, але я ўжо нічога не магу змяніць».

Каментары11

  • Так
    19.07.2024
    "Z-прапаганды"

    Чарговы раз гэты эўфемізм, замест наўпрост пісаць пра РАСЕЙСКУЮ ПРАПАГАНДУ.
  • Свабодны чалавек
    19.07.2024
    Нешта зусім слаба
  • сусед комптека
    19.07.2024
    Яндэкс.Навіны раздражнялі мяне гадоў з 2010-х прапуцінскай хрэнню, а можа нават і заўсёды там была прапаганда.

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы11

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы7

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць