Свет66

У Расіі дзве дзяўчыны загінулі падчас квэсту — аніматар абліў іх газай, выпадкова падпаліў і ўцёк

У Махачкале забава скончылася трагедыяй з-за імправізацыі аніматара.

House of Horrors, Makhachkala Дома жахаў, Махачкала Дом ужасов, Махачкала
«Дом жахаў» у Махачкале. Фота: «Яндэкс-карты».

Як паведамляе Baza, трагедыя ў квэст-парку «Дом жахаў», што знаходзіцца ў расійскай Махачкале, адбылася ў ноч на 22 ліпеня. Супрацоўнікі ўстановы прывязвалі сваіх кліентаў да крэслаў і саджалі ў клеткі. А тыя мусілі выбрацца.

19-гадовая стаматолаг-артадонт Асіят пяць дзён таму выйшла замуж. Разам з 20-гадовым мужам Саідам яны вырашылі адсвяткаваць вяселле ў квэст-парку. Дзяўчына паклікала за кампанію сяброўку, 25-гадовую Мадзіну, а таксам яе мужа.

Па сцэнары адну з дзяўчат прывязалі да крэсла, на іншую надзелі кайданкі.

Падчас шоу аніматар вырашыў дадаць больш жаху. Для гэтага ён абліў пальчатку бензінам і падпаліў. Па версіі сваякоў, ён нават абліў дзяўчыну газай, каб мацней напалохаць яе.

Як пазней адзначыў уладальнік установы — удзельнік зборнай КВЗ Дагестана Гусейн Ібрагімаў, — такія дзеянні не былі прадугледжаны праграмай і не былі ўзгоднены.

Далей усё адбывалася, як у фільме «Пункт прызначэння». Палаючыя кроплі бензіну трапілі на провад электрапілы, якая працавала ў памяшканні. Піла загарэлася. Далей агонь перакінуўся на тару з бензінам. Полымя вельмі хутка ахапіла памяшканне, сцены якога былі абабітыя дрэвам.

Мадзіна, Азіат, Мадина, Асият Madina, Asiyat
Асіят (злева) і Мадзіна. Фота: Baza

Аніматар пабег нібыта па дапамогу, але так і не вярнуўся.

Тым часам адна з дзяўчат спрабавала адвязаць сваю сяброўку — але марна. Мужчыны пабеглі за вогнетушыцелем і спрабавалі з яго дапамогай патушыць пажар. У выніку адзін з іх — 20-гадовы Саід, муж Асіят, моцна абгарэў.

Дзяўчат і Саіда даставілі ў бальніцу. Асіят памерла адразу пасля шпіталізацыі. Мадзіна памерла ранкам. Хлопец, які атрымаў 50% апёкаў цела, застаўся жывым. Цяпер ён у рэанімацыі.

Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу за аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Каментары6

  • 22.07.2024
    " Заходите к нам на огонёк ... "
    В Дагестане . Полный бред.
  • Путлераст
    22.07.2024
    А мог бы яшчэ і кувалдай даць. Рашня такая рашня.
  • Наблюдатель
    22.07.2024
    Аниматор 100% руzzкiй!

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць