Спорт1515

Сёння на Алімпіядзе выступіць толькі адна беларуска

Канаістка Юлія Трушкіна ў папярэднім заездзе на 200 метраў паспрабуе прабіцца ў паўфінал. Пачатак а 11:30.

Фота: olympics.com

У выпадку няўдачы яна сёння працягне барацьбу ў 1/4 фіналу.

На Алімпіядзе ў беларусаў тры медалі: золата і срэбра ў батутыстаў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, срэбра ў весляра Яўгена Залатога.

У Беларусі моцная школа весляроў. Беларусы традыцыйна бяруць медалі ў акадэмічным веславанні і веславанні на байдарках і каноэ. Дастаткова згадаць вялікую Кацярыну Карстэн.

Лідзіруе па медалях зборная ЗША — 94 медалі (27 залатых, 34 сярэбраныя, 32 бронзавыя), у Кітая — 65 (25+23+17), у Аўстраліі — 41 (18+12+11), Францыі — 51 (13+17+21), Вялікабрытаніі — 49 (12+17+20).

У Беларусі ў неафіцыйным заліку 33-е месца.

Што да суседзяў, то Украіна займае 17-ы радок і восем узнагарод (3+2+3), Польшча мае шэсць медалёў, але 34 радок, паколькі ў іх адзін залаты і 1 срэбраны, але чатыры бронзавыя (неафіцыйны камандны залік ідзе па вартасці ўзнагарод). Літва — 3 медалі (0+1+2), Расія толькі срэбра, Латвія медалёў не мае.

З краінаў былога СССР Беларусь абганяе Азербайджан з трыма медалямі (два золаты, адно срэбра), Грузія (у яе адно золата, два срэбры і адна бронза), у Казахстана — сем узнагарод (1+3+3).

За Беларуссю — Узбекістан, які мае тры ўзнагароды (1+0+2), Таджыкістан — 3 (0+0+3), Арменія — 3 (0+2+1), Малдова — 2 (0+0+2).

Да канца Алімпіяды засталося чатыры дні.

Каментары15

  • Человек
    08.08.2024
    Беларускі заўзятар, нормальный белорус мог бы и порадоваться за соотечественницу
  • Беларускі заўзятар
    08.08.2024
    Человек , нармальны беларус мог бы вывучыць сваю мову.
  • Человек
    08.08.2024
    Беларускі заўзятар, пропадает желание из-за агрессивных мовнюков

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць