Вайна44

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі

У канцы жніўня ў Белгарадскай вобласці Расіі памерла 37-гадовая Алена Піманенкава — ваеннаслужачая расійскага штурмавога ўзвода, паведамляе «Перекресток-Инфо».

Сястра загінулай распавяла, што Піманенкаву, якая служыла «стралком-санітарам», нібыта збіла машына. 

Алена падпісала кантракт з Мінабароны Расіі ў маі, знаходзячыся ў жаночай калоніі ў Ленінградскай вобласці. Жаданне паехаць на вайну выказалі 60 жанчын, з якіх адабралі дзесяць — «глядзелі на артыкулы і псіхатып».

Сярод іх была і Алена, якой да заканчэння тэрміну заставаўся адзін год.

Жанчына мела як мінімум шэсць судзімасцяў, выявілі «Важныя гісторыі».

Упершыню яе асудзілі ў 23 гады — за напад на мужчыну з нажом. Затым — за рабаванні, крадзеж, пашкоджанне чужой маёмасці, пагрозы забойствам, наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю і згоны аўтамабіляў. Большасць злачынстваў яна здзейсніла ў нецвярозым стане.

Раней «Важныя гісторыі» распавялі, што Мінабароны Расіі вярбуе на вайну ва Украіне жанчын-зняволеных. Тады гаворка ішла аб жаночай папраўчай калоніі № 2 у Ленінградскай вобласці. У красавіку выданне знайшло яшчэ чатыры калоніі, у якіх зняволеных жанчын вербавалі на вайну ва Украіне — у Іванаўскай і Уладзімірскай абласцях, у Пермскім краі і Мардовіі. Раней пра такую вярбоўку паведамляў Генштаб УСУ.

Каментары4

  • Я
    26.09.2024
    Расскажите про украинских добровольцев плиз
  • Антысаветчык
    27.09.2024
    Гэта не жанчына, а нейкі нячысцік у спадніцы. Глеба ёй шкловатай.😃
  • Boba
    27.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць