Улада11

Топ-5 самых гучных банкрутаў Беларусі 2009 года

СП «Вуадор» кантралявала значную долю алкагольнага рынку краіны, праз пастаўкі сыравіны і збыт прадукцыі сур'ёзна ўплывала на палітыку найбуйнейшага лікёра-гарэлачнага завода краіны -- менскага «Крышталя».

Выданне «Ежедневник», вывучыўшы адпаведныя справаздачы гаспадарчых судоў Менска і абласцей, вылучыла пяць найбольш значных прадпрыемстваў-банкрутаў, якія ў свой час былі вядомыя на ўсю Беларусь і займалі значнае месца ў асобных сегментах рынку. У топ-5 уключаны толькі прадпрыемствы, па якіх у 2009 годзе завершаны ліквідацыйныя вытворчасці.

«Вуадор»

Самае гучнае імя ў гэтым пераліку — сумеснае беларуска-французскае прадпрыемства «Вуадор».

СП у 1990-я і ў пачатку 2000-х гадоў кантралявала значную долю алкагольнага рынку краіны, праз пастаўкі сыравіны і збыт прадукцыі сур’ёзна ўплывала на палітыку найбуйнейшага лікёра-гарэлачнага завода краіны — менскага «Крышталя».

Гаспадар бізнэсу, Анатоль Бандарчук, паспрабаваў вывесці некалькі нацыянальных марак на міжнародны рынак. Найбольш вядомыя з іх «Усяслаў Чарадзей» (гарэлка была прадстаўлена нават на адным з узнагароджанняў «Оскара» ў якасці афіцыйнага напою мерапрыемства) і «Марк Шагал».

Ходзяць чуткі, што Бандарчук быў у сяброўскіх стасунках з уплывовым Уладзімірам Канаплёвым. І калі пачаліся непрыемнасці ў апошняга, якія каштавалі яму пасады віцэ-спікера, пайшлі праблемы і ў уладальніка «Вуадора». А. Бандарчук нават быў вымушаны пакінуць краіну.

«Лесдрэўпрам»

Брэнд «Лесдрэўпрам», магчыма, не такі вядомы шырокаму колу нашых чытачоў. Але ў свой час гэтае прадпрыемства было адным з найбуйнейшых аператараў на лясным рынку краіны.

Створаны ў 1994 годзе на базе дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржлеспрам», «Лесдрэўпрам» атрымаў на свой баланс долю ў будынку, дзе размешчаны канцэрн «Беллеспаперапрам», Нова-Свержанскі лесазавод, а потым дамогся і статусу спецэкспарцёра. Акцыянерамі прадпрыемства з’яўляўся працоўны калектыў (44,5% акцый), ЗАТ «Белцяжмаш» (30,5%, адзін з сууладальнікаў — цяперашні дэвелапер Ігар Анішчанка) і Мінэканомікі (25%).

Праблемы ў прадпрыемства ўзніклі ў пачатку 2000-х. Спачатку на частку будынка ў цэнтры Менска паклала сваё вока ўсёмагутнае Упраўленне справамі Лукашэнкі і ў выніку канфіскавала яго ў сваю карысць праз суд. Потым ААТ пазбавілася статусу спецэкспарцёра, а ў 2005 годзе ў яго ў судовым парадку канфіскавалі і лесазавод.

«Юкола Аўта»

«Юкола Аўта» — некалі першы і эксклюзіўны прадстаўнік на беларускім рынку «амерыканцаў». У аўтацэнтры кампаніі на вуліцы Кульман прадавалі першыя ў Беларусі Chrysler і Dodge.

Сууладальнікі холдынгу «Юкола» Валерый Шумскі і Артур Зубарык, сыйшоўшы ў нафтавы бізнес у Расеі, паступова распрадалі свае аўтамабільныя актывы ў Беларусі. Па «Юкола Аўта» яны вялі перамовы з галоўным беларускім аўтарыелтарам — «Атлант М». Але, мяркуючы па ўсім, бакі не змаглі дамовіцца.

«Авяікор Інк»

Першай кампаніяй, якая заявіла будаўніцтва і эксплуатацыю першага бізнес-цэнтра класа «А» у Беларусі, было ЗААТ «Авіякор Інк». Яно было створана ў 2001 годзе, пазней з’явіўся і сам аб’ект — цэнтр «Капітал». Аднак потым у кіруючай кампаніі ўзніклі праблемы з плацяжамі ў бюджэт, і вынікам яе праблем стала банкруцтва, што завяршылася ліквідацыяй гэтай юрыдычнай асобы.

«Сфералізінг»

Лізінгавая кампанія «Сфералізінг», якая спыніла сваё існаванне летась, цікавая тым, што яе заснаваў адзін з самых багатых беларускіх бізнесменаў Юрый Чыж. Кампанія была зарэгістраваная ў 2001 годзе і ў цеснай сувязі з «Беларусбанкам» займалася забеспячэннем паставак прамысловага абсталявання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць