Улада33

9 сакавіка — пасяджэнне экспертаў па вырашэнні канфлікту вакол Саюза палякаў

На 9 сакавіка запланавана пасяджэнне беларуска‑польскай групы экспертаў, якая будзе абмяркоўваць магчымыя шляхі вырашэння канфлікту вакол Саюза палякаў на Беларусі (СПБ).

З беларускага боку групу ўзначаліць упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, з польскага — намеснік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер.

Афіцыйныя прадстаўнікі абодвух бакоў гэтую інфармацыю не каментуюць.

Рашэнне пра стварэнне камісіі экспертаў па ўрэгуляванні канфлікту вакол СПБ было прынята паводле вынікаў сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага 25 лютага ў Кіеве.

«Прэзідэнт Беларусі сказаў, што будзе шукаць рашэнне і будзе створана група экспертаў, якая дапаможа знайсці выйсце з сітуацыі», — паведаміў тады Сікорскі.

Ён заклікаў польскіх палітыкаў і СМІ не нагнятаць атмасферу, каб эксперты змаглі найбліжэйшым часам «выпрацаваць выйсце, карыснае для польскай нацменшасці ў Беларусі, каб нейкі час палякі змаглі працаваць у аўтаномных структурах, а Польшча і Беларусь маглі развіваць эканамічныя, культурныя і палітычныя адносіны».

Паводле слоў Сікорскага, ён быў ініцыятарам сустрэчы з Лукашэнкам,

і гэта была галоўная прычына яго візіту ў Кіеў,

дзе 25 лютага адбылася інаўгурацыя Віктара Януковіча. Кіраўнік МЗС Польшчы таксама адзначыў, што згода прэзідэнта Беларусі на сустрэчу сведчыць пра яго сур’ёзнае стаўленне да польска‑беларускіх і беларуска‑еўрапейскіх адносін.

***

Прычынай беларуска‑польскага канфлікту стала сітуацыя вакол Дома польскага ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці).

На яго прэтэндуюць два крылы СПБ — афіцыйнае, прызнанае беларускімі ўладамі, і неафіцыйнае, якое падтрымліваецца кіраўніцтвам Польшчы. 17 лютага суд Валожынскага раёна абавязаў дырэктара Дома польскага Тэрэсу Собаль вызваліць будынак і перадаць яго кіраўніцтву мясцовай арганізацыі зарэгістраванага СПБ.

15 і 17 лютага беларускімі праваахоўнымі органамі былі затрыманы некалькі дзесяткаў актывістаў неафіцыйнага СПБ, а кіраўнікі арганізацыі — асуджаны.

Дзеянні беларускіх уладаў асудзіла не толькі афіцыйная Варшава, але і еўраструктуры.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго17

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба27

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць