Грамадства1212

БРСМ пяройдзе на гранты

Каб выканаць задачу па пераходзе на поўнае самафінансаванне.

Каб выканаць задачу па пераходзе на поўнае самафінансаванне.

Пра гэта ў інтэрв’ю БЕЛТА заявіў новы кіраўнік арганізацыі Ігар Бузоўскі: «Раз задача стаіць, значыць, трэба яе вырашаць. Пры гэтым баяцца або панікаваць, я думаю, не варта, бо поўнае самафінансаванне — гэта ідэя, якая можа існаваць у самых розных плоскасцях.

Мы плануем атрымліваць фінансаванне праз гранты і пад рэалізацыю канкрэтных праектаў, прычым як унутры краіны, так і за мяжой.
Акрамя таго, распрацоўваем праекты камерцыйнай накіраванасці».

Нагадаем, што праект бюджэту-2010 прадугледжваў атрыманне Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі 14,8 млрд рублёў, што на 2,7 млрд менш, чым у 2009 годзе. Задачу па пераходзе на самаакупнасць да 2010 г. яшчэ ў 2006-м паставіў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, у гутарцы была закранутая тэма так званых моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП). «Развіваецца цэлы рух дружыннікаў: у іх распрацоўваецца свая форма, яны ходзяць у трэнажорныя залы, сустракаюцца з людзьмі, якія прафесійна займаюцца аховай правапарадку, абаронай Радзімы. (…)

Удзельнікі гэтых атрадаў вядуць работу па прафілактыцы правапарушэнняў, асацыяльных паводзінаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, сумесна з супрацоўнікамі ДАІ праводзяць рэйды, выяўляюць парушальнікаў правілаў дарожнага руху, актыўна распаўсюджваюць сярод насельніцтва святлоадбівальныя элементы»,
— паведаміў Ігар Бузоўскі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць