Улада11

Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў Еўранесце плануецца прыняць у пачатку красавіка

Пра гэтапаведамілі ў офісе польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, кіраўніка дэлегацыі парламента ЕС па сувязях з Беларуссю.

Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства» (Еўранест) адкладзена на месяц. Пра гэта паведамілі ў офісе польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, кіраўніка дэлегацыі парламента ЕС па сувязях з Беларуссю.

10 сакавіка ўдзельнікі дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранесце прагаласавалі за тое, каб рэкамендаваць Еўрапарламенту запрасіць для ўдзелу ў працы Еўранеста ад Беларусі толькі прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Гэтую прапанову і спіс прозвішчаў, што рэкамендуюцца, дэлегацыя накіравала старшыні Еўрапарламента Ежы Бузеку і старшыням парламенцкіх фракцый.

11 сакавіка адбылася сустрэча Бузека са старшынямі фракцый, на якой разглядалася гэта пытанне. Аднак удзельнікі сустрэчы адклалі прыняцце рашэння на месяц.

«Гэта таксама азначае, што будзе адкладзена і першае пасяджэнне Еўранеста, якое было запланавана на 24 сакавіка», — паведамілі ў офісе Яцэка Пратасевіча.

Чакаецца, што пытанне аб складзе беларускай дэлегацыі ў Еўранесце будзе разгледжана ў першай палове красавіка.

Каментары1

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць