Грамадства1919

Брытанскі блогер, які заплаціў, каб з’ехаць з Беларусі, вярнуўся ў Мінск

Рагачоўская згушчонка ўсё вабіць і вабіць брытанца Уіла Эгертана ў Беларусь.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Блогер з Вялікабрытаніі не пакідае спроб асесці ў Мінску. Раней ён хадзіў да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова з просьбай дапамагчы з дакументамі, а таксама ладзіў у тыктоку флэшмоб «Дайце хлопцу ДНЖ».

Але ж нягледзячы на тое, што прапагандысты не раз бралі інтэрв’ю ва ўлюбёнага ў Беларусь брытанца, глабальна вырашыць пытанне яму не дапамаглі. У снежні 2024 года Уіл быў вымушаны выехаць з краіны.

Перад ад'ездам у Лондан Уіл жартаваў:

— Прыехалі, каланізавалі тое, што здолелі — і цяпер радзіма кліча. Але душа мая ўжо належыць Беларусі.

Ён зняў кранальнае развітальнае відэа, якое набрала больш за паўмільёна праглядаў. Беларусы тады пісалі Уілу, што ён — «наш хлопец» і прасілі хутчэй вяртацца.

Але ж з’ехаць на радзіму ў брытанца не атрымалася без прыгод. У першы раз беларускія памежнікі не выпусцілі Уіла з краіны і сказалі вяртацца ў Мінск, каб зрабіць выязную візу — ён сапраўды паехаў аўтастопам у сталіцу і аплаціў яе.

З другой спробы Эгертан трапіў у Літву, а адтуль ужо паляцеў у Вялікабрытанію. Святкаваў там Раство з бацькамі ды карміў іх згушчонкай. Але, здаецца, Беларусь усё ж пакінула дзірку ў яго сэрцы.

@willeggerton_new сорри за обманчивое название ролика #сгущенка #еда #кухня #гуляем ♬ оригинальный звук - willeggerton_new

Некалькі дзён таму Уіл нарэшце апублікаваў відэа з беларускай сталіцы і паведаміў пра сваё вяртанне. Ён запэўнівае, што Мінск дае яму энергію.

— Я так сумаваў па гэтым — проста дастаць камеру і пачаць балбатаць, гаварыць поўнае бязглуздае глупства.

Цяпер «зялёны чалавечак» (як і раней, Уіл апранаецца ва ўсё салатавага колеру — ад шкарпэтак да вятроўкі) атрымлівае асалоду ад шпацыру па вуліцах Мінска. Ладзіць новы чэлендж — 24 гадзіны частуецца вулічнай ежай. Кажа, што сумаваў па мясцовых прысмаках і хутка страціць прытомнасць, калі не паесць іх.

Здаецца, мінчукі таксама сумавалі па ім — раварыст, які выпадкова трапіў у кадр, радасна павітаўся з брытанцам.

Насамрэч, на Уіла складана не звярнуць увагу. Бо нават пры мінусавой тэмпературы ён ходзіць у сваіх знакамітых шортах і сядзіць у іх проста на асфальце. Калі блогер так прымасціўся, каб паесці свае любімыя пончыкі, да яго падбеглі абдымацца школьніцы. Яны шчасліва паведамілі, што бягуць з урокаў на заняткі англійскай мовы. Але паскардзіліся, што Уіл прывёз у Беларусь зіму, бо да яго вяртання была амаль што сапраўдная вясна.

Каментары19

  • Нефанатка
    09.02.2025
    Готова поменяться с ним паспортами!
  • Зялёны гвяздабол
    09.02.2025
    Ці ведае гэты пустабрэх, што ў Беларусі пануе нелегітымнай хунта, а мільёны людзей пакутаюць у беспрасветным бяспраўі?
  • Абармот
    09.02.2025
    Абармот, да что ж вы за люди! Коммент относился к тому, что британец в шортах на асфальте зимой сидит

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць