Свет2121

Трамп хоча правесці саміт з удзелам Сі Цзіньпіна і Пуціна

Такая сустрэча можа змяніць сусветны парадак.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

У чацвер Дональд Трамп прадставіў незвычайнае бачанне сусветнага парадку, разважаючы пра трохбаковую сустрэчу з расійскім і кітайскім лідарамі ўсяго праз дзень пасля таго, як ён заявіў, што дамовіўся з Уладзімірам Пуціным аб пачатку мірных перамоў па Украіне, паведамляе Голас Амерыкі.

У той час як Кіеў і еўрапейскія сталіцы ўсё яшчэ шакаваныя нечаканым званком Трампа Пуціну, прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што ён «хацеў бы» вярнуць Расію ў G7, з якой яе выключылі ў 2014 годзе пасля анексіі Масквой Крымскага паўвострава.

«Я думаю, што было памылкай яго выганяць», — сказаў Трамп журналістам у Авальным кабінеце, маючы на ўвазе Пуціна.

Трамп, які на сваім другім тэрміне прэзентуе сябе як глабальнага міратворца, таксама падкрэсліў, што разгледзіць магчымасць правядзення саміту з Пуціным і Сі Цзіньпінам, «калі ўсё супакоіцца».

«Калі мы ўсё ўладкуем, я хачу, каб адна з маіх першых сустрэч адбылася са старшынём КНР Сі і кіраўніком Расіі Пуціным. І я хачу ім сказаць: давайце скароцім наш ваенны бюджэт напалову», — адзначыў амерыканскі прэзідэнт.

Прэзідэнт ЗША, які прымаў у чацвер прэм’ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі ў Белым доме, таксама заклікаў тры дзяржавы пачаць скарачэнне сваіх ядзерных арсеналаў.

«У нас няма прычын ствараць зусім новую ядзерную зброю», — дадаў ён.

Дональд Трамп настойваў і на тым, што кіраўнік Расіі хоча спынення агню з Кіевам, нягледзячы на тое, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер папярэдзіў амерыканскага прэзідэнта, што таму не варта давяраць крэмлёўскаму лідару.

«Я думаю, што ён хоча міру. Я думаю, што ён сказаў бы мне, калі б не хацеў», — сказаў Трамп.

Трамп зрабіў гэтыя заявы пасля падпісання планаў па ўвядзенні комплексных «ўзаемных тарыфаў», якія могуць ударыць як па канкурэнтах, так і па саюзніках.

Каментары21

  • Андрусь
    14.02.2025
    Пуціна выгналі з G8 ў 2014 за Крым і Данбас.
    Зараз Трамп хоча ўзнагародзіць Пуціна за вялікую агрэсію.
    Пуцін хоча не спынення вайны, не міру, Пуцін хоча капітуляцыі Украіны і Захаду.
  • Жыгуль
    14.02.2025
    Хто-небудзь, правядзіце яму інтэрнэт, пакажыце Бучу і Ірпень.
  • Руды клоўн
    14.02.2025
    Хто з G7 захоча вітацца і сядзець за адным сталом з забойцам пуціным? Думаю, што толькі двое. Вяртанне рф магло б адбыцца пасля змены прэзідэнта і яго крывавага імперскага курса на знішчэнне сябе і суседзяў.

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць