Грамадства33

Дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам Алену Шарафановіч не сталі адпраўляць у калонію — яна будзе на хіміі

Жанчыну судзілі месяц назад, але вынік суда быў невядомы.

Алена Шарафановіч. Фота: сацсеткі

Адна з найлепшых дзіцячых анколагаў Беларусі Алена Шарафановіч з'явілася ў міліцэйскім «спісе экстрэмістаў».

Гэта значыць, што вынесены ёй прысуд набыў моц. 

Алену Шарафановіч судзілі ў канцы 2024 года. Ёй інкрымінавалі народны артыкул 342 — удзел у пратэстах.

Дакладны прысуд невядомы, але жанчына на волі. У базе «экстрэмістаў» насупраць яе імені стаіць пазнака «судзімасць не пагашаная». Гэта значыць, што яе адправілі на хатнюю хімію. Такі ж статус у мужа доктаркі Руслана Шарафановіча.

У тых, каго адпраўляюць у калонію, ці хто знаходзіцца на хіміі з накіраваннем, стаіць іншая пазнака, «адбывае пакаранне».

Алена Шарафановіч. Фота: Медыцынскі веснік

Алена Шарафановіч скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (2001) і аспірантуру Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «анкалогія» (2019). Шэсць разоў праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі, стажыравалася ў Германіі і ЗША.

13 гадоў працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, яшчэ 3 гады ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Адначасова вяла прыём у «Ладэ», Цэнтры лазернай дэрматалогіі «HappyDerm».

Алена Шарафановіч

Каментары3

  • Зорки
    21.02.2025
    Она прекрасный специалист! Сыну операцию делала. Превосходые результаты...
  • Хопіць гебельскаўскага новаязу
    21.02.2025
    Ёй інкрымінавалі народны артыкул 342 — удзел у пратэстах/
    Не "народны", а лукашысцкі, антынародны.
  • 1
    21.02.2025
    Ну совсем скоро уже лукашистов и ябатек от онкологий красавцы космонавты лечить будут. Дай вам бог здоровья, в воскресенье свечку в церкви за вас поставлю

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць