Грамадства11

Карпянкоў расказаў, як у Беларусі бароняцца ад беспілотнікаў

Намеснік міністра пахваліўся, што дронамі яшчэ не быў разбураны ніводзін дом.

Ілюстрацыйнае фота

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў падчас сустрэчы з журналістамі, прымеркаванай да Дня ўнутраных войскаў, распавёў, як спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў абараняюць краіну ад беспілотнікаў, піша БелТА.

«Асабліва важныя аб’екты на дадзены момант прыкрыты сродкамі СПА. Мы набылі магутныя сродкі РЭБ. У нас ёсць сур’ёзныя машыны, якія ствараюць над намі купал бяспекі. Кожная група нашых спецпадраздзяленняў мае сродкі выяўлення і абароны ад розных відаў дронаў. Мы рухаемся ў гэтым напрамку і будзем набываць новую тэхніку, каб трымаць неба пад кантролем. Да гэтага пытання сур’ёзную ўвагу надае Лукашэнка», — заявіў камандуючы ўнутранымі войскамі МУС.

Ён таксама адзначыў, што дроны часам падаюць на тэрыторыі Беларусі.

«Гэта наступствы таго, што адбываецца на нашым паўднёвым памежжы. Задача па абясшкоджванні ўпалых дронаў стаіць перад нашымі спецыяльнымі падраздзяленнямі па размінаванні. (…). Не быў разбураны ніводзін дом. Мы імкнёмся максімальна бяспечна размінаваць дроны», — дадаў Мікалай Карпянкоў.

Каментары1

  • Карпенкову!
    11.03.2025
    Нужно готовится к суду. Сказки он может рассказывать жене и детям.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову5

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць