Культура11

Фотавыстава Аляксандра Ждановіча прызнаная крамольнай

Выстава канцэртных фатаграфій Адваротны бок зорак» датэрмінова згорнутая і змушаная перабрацца ў інтэрнэт.

Выстава канцэртных фатаграфій Аляксандра Ждановіча (Tarantino) «Адваротны бок зорак», якая адкрылася 10 сакавіка ў фае кінатэатра «Перамога», была датэрмінова згорнутая і змушаная перабрацца ў інтэрнэт.

Па інфармацыі арганізатараў, кіраўніцтву УП «Кінавідэапракат»

было дастаткова неабгрунтаванага слыху аб «апазіцыйных настрояў на адкрыцці выставы», каб вакол бяскрыўдных фатаграфій беларускіх музыкаў разгарэўся скандал.
У яго аказаліся ўцягнутыя дырэктар кінатэатра, сам фатограф і арганізатар выставы — грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», якая правяла больш за 900 культурных мерапрыемстваў.

Першым справай

Аляксандра Ждановіча папрасілі прыбраць згадкі пра кампанію «Будзьма беларусамi!». Фатограф і прадстаўнікі «Будзьма!» пагадзіліся. І тым не менш праз некалькі дзён, нават не паведаміўшы аўтару выставы, яе проста знялі, растлумачыўшы тым, што «тут якраз планавалася новая экспазіцыя».
Хоць выстава Ждановіча планавалася на два тыдні.

На жаль, не ўсе, хто хацеў убачыць выставу ў кінатэатры «Перамога», змаглі зрабіць гэта. Цяпер у іх ёсць магчымасць не толькі ўбачыць фотаздымкі, але і набыць іх на адмысловай інтэрнэт-старонцы, якая хутка пачне працу. Усе сродкі, атрыманыя ад продажу фатаграфій, пойдуць у дабрачынны фонд «Добра тут» на патрэбы Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

А праз месяц зорак выставы можна будзе і пачуць —

22 красавіка ў клубе «Рэактар» кампанія «Будзьма беларусамі!», Гурт IQ48 і фонд «Добра тут» ладзяць дабрачынны канцэрт пад назвай «Добры Фэст». На ім выступяць IQ48, Neuro Dubel, B: N, ZM99 («Змяя»), Алег Хаменка («Палац»).
У «Рэактары» выстава пройдзе ў апошні раз, і па заканчэнні канцэрта фота будуць раздадзеныя сваім паўнапраўным уладальнікам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць