Грамадства1414

«Цяпер ні ад каго не залежу». З «СБ. Беларусь сегодня» звольнілася чарговая прапагандыстка

У галоўнай прапагандысцкай газеце Юліяна Леановіч рабіла штотыднёвыя інтэрв'ю з тэлезоркамі і дзеячамі культуры. Кожнага распытвала пра падзеі 2020 года — як гэтым людзям нібыта пагражалі і як мужна яны пераадольвалі гэтыя складнасці. Цяпер экс-журналістка знайшла іншы занятак.

Юліяна Леановіч. Фота тут і далей: яе інстаграм

Юліяна Леановіч пісала для «СБ. Беларусь сегодня» больш за 10 гадоў. Апошнія яе тэксты былі апублікаваны на сайце выдання ў лютым 2025 года.

Леановіч гадамі рабіла інтэрв'ю з прапагандыстамі. Калі скончыліся пазнавальныя, то перайшла да малавядомых. Але што было абавязковым, дык гэта распытванне суразмоўцаў пра «ўрокі 2020 года».

Юліяна таксама пісала оды артыстам з праўладнага «Марафона адзінства». А калі Лукашэнка ўручыў чарговую ўзнагароду сваёй нявестцы, Леановіч даручылі рабіць інтэрв’ю з Ганнай Сялук. 

Карацей, кар'ера Юліяны ў «СБ. Беларусь сегодня» складвалася даволі паспяхова. Што ж прымусіла яе думаць пра змену прафесіі?

Імаверна, адна з прычын — любоў да падарожжаў («Наша Ніва» неяк пісала пра яе вандроўку ў Італію). Яшчэ ў 2022 годзе Леановіч прайшла атэстацыю на гіда ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Яна сцвярджала, што першапачаткова не планавала нічога з гэтым рабіць, бо мела асноўную працу. Але потым пачала праводзіць экскурсіі — і зразумела, што ёй гэта вельмі падабаецца.

Сёлета ў красавіку яна змяніла працу. Прапагандыстка радавалася ў сацыяльных сетках: «Афіцыйна ні ад каго не залежу і афіцыйна маю магчымасць тэлепартавацца ў розныя гарады і краіны». Дарэчы, зрабіла дзяўчына гэты допіс, калі была ў камандзіроўцы-падарожжы ў Японіі.

Цяпер Леановіч праводзіць экскурсіі па Мінску. Кошт яе паслуг для групы складае ад 250 да 530 рублёў. Самы дарагі варыянт — гэта гібрыд экскурсіі і фотасесіі.

Юліяна абяцае, што турысты не толькі даведаюцца цікавыя факты пра Мінск, але і атрымаюць 30 фотаздымкаў ад прафесійнага фатографа. Ідэя людзям падабаецца — нехта нават гатовы апрануцца згодна з дрэс-кодам «дзевяностыя», каб нарабіць атмасферных фота ў савецкім стылі.

У інстаграме Юліяна піша, што ў яе можа быць да пяці экскурсій за дзень. Рэйтынг Леановіч на тэматычных сайтах даволі высокі. Яна можа праводзіць экскурсіі на беларускай, рускай, англійскай, французкай і іўрыце.

У Расію з турамі экс-прапагандыстка таксама ездзіць. У Санкт-Пецярбургу яе ўразіў мемарыяльны праект «Апошні адрас» — на фасадах дамоў былі ўсталяваны сотні шыльдаў з імёнамі людзей, якія загінулі праз палітычныя рэпрэсіі. Рэпрэсіі ў Беларусі Юліяна ў публікацыях не заўважала.

Раней з «СБ. Беларусь сегодня» пасля 12 гадоў працы звольнілася іншая прапагандыстка — Святлана Ісаёнак (яна нявестка былой міністаркі інфармацыі і дэпутаткі Ліліі Ананіч). Ісаёнак знайшла працу не бі ляжачага — у сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў.

Каментары14

  • Вот он, платный патриотизм))
    27.06.2025
    Испугалась Юлиана, что шенген в следующий раз могут не дать?))) За наклейку в паспорте батьку продала)))))))
  • Совесть
    27.06.2025
    И спит ночами прекрасно
  • Ёсік
    27.06.2025
    І што яна аб Мінску такога цікавага раскажа? Як лукашэнка па ім хадзіў з 1991 года?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі6

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі6

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць