Свет

17-гадовы сын Рамзана Кадырава жэніцца

Начальнік аддзела бяспекі кіраўніка Чачні і сакратар Рады бяспекі рэспублікі Адам Кадыраў сёння сыграе вяселле. Пра жаніцьбу брата распавяла Айшат Кадырава ў сацсетках, паведамляюць расійскія СМІ.

Паводле яе звестак, вяселле 17-гадовага сына кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава адбудзецца сёння, 28 чэрвеня. Адзначаецца, што ўрачыстасць пройдзе ў бацькоўскім доме ў родным сяле. Айшат Кадырава ўдакладніла, што кадраў з вяселля ад яе не будзе. Паводле слоў сястры жаніха, браць у рукі камеру не будзе калі.

Першапачаткова Айшат Кадырава не раскрывала асобы нявесты. Аднак пазней апублікавала пост, у якім распавяла пра будучую жонку Адама Кадырава. Паводле яе слоў, сям’я кіраўніка Чачні даўно знаёмая з нявестай. Яна нарадзілася ў тым жа населеным пункце, што і Кадыравы. Нявесту завуць Медні.

У канцы вясны, 13 мая, Адама Кадырава ўзнагародзілі медалём АМАП. Яго ўручылі ў гонар юбілею падраздзялення. 

Месяцам раней, 23 красавіка, Адам Кадыраў стаў сакратаром Рады бяспекі Чачні. 

Каментары

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць