Грамадства

«Бывае, што страчвае прытомнасць». У палітзняволенай Валерыі Касцюговай пагаршаецца стан здароўя

Чатыры гады таму КДБ затрымала вядомую журналістку, палітолага Валерыю Касцюгову. Ужо амаль 3 гады Валерыю Касцюгову ўтрымліваюць у жаночай калоніі №4 у Гомелі. Крыніца, дасведчаная ў справах Валерыі Касцюговай, паведамляе найперш пра пагаршэнне яе стану здароўя, піша «Радыё Свабода».

Валерыя Касцюгова. Фота: «Радыё Свабода»

«Здароўе ў яе дрэннае і яно пастаянна пагаршаецца. У яе гіпатэрыёз [паніжаны ўзровень гармонаў шчытападобнай залозы], але праблема ў тым, што туды не пускаюць добрыя лекі, толькі беларускія аналагі. Таму гэта прыкметна адбіваецца на яе стане: слабасць, хутка стамляецца, парушаная тэрмарэгуляцыя, з-за чаго бывае, што страчвае прытомнасць — на сонцы або асабліва падчас фізічнай працы», — расказала крыніца.

Паводле крыніцы, незадоўга да зняволення ў Валерыі Касцюговай узніклі праблемы з наднырачнікамі, і цяпер ёй патрэбны пастаянны нагляд дактароў.

«Ёй увесь час патрэбны асаблівы догляд, дыета, а гэта ўсё таксама не ўлічваецца. Аблегчанага рэжыму працы ёй не даюць. Таксама на пагаршэнне здароўя ўплывае якасць ежы, недахоп сну і адпачынку. Плюс псіхалагічны стан», — патлумачыла крыніца.

Пры гэтым, паводле крыніцы, пэўную медыцынскую дапамогу Валерыя Касцюгова ў медыцынскай частцы калоніі атрымлівае. Так, нядаўна яна наведала стаматолага і засталася задаволеная дапамогай.

«Яна працягвае працаваць швачкай. Вядома, стамляецца, бо праца цяжкая, а сіл у яе няшмат, але не скардзіцца, трымаецца», — расказала крыніца.

Валерыя Касцюгова была затрыманая 30 чэрвеня 2021 года ў сваёй кватэры. Пасля працяглага вобшуку, які праводзілі супрацоўнікі КДБ, яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна, адкуль перавялі на «Валадарку». Толькі праз паўтара года пачаўся судовы працэс, на якім Валерыю Касцюгову прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 357 («дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады»), ч. 3 арт. 361 («заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») і ч. 3 арт. 130 («распальванне іншай сацыяльнай варожасці»).

17 сакавіка 2023 года Валерыю Касцюгову і яе калегу па экспертнай супольнасці Таццяну Кузіну асудзілі кожную на дзесяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Валерыі Касцюговай 57 гадоў, яна вядомы ў Беларусі палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў маніторынгу «Беларусь у фокусе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць