Грамадства22

Паступіць у Еўропу ўсё яшчэ рэальна. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі 2025

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі да 24 жніўня. Гэта добрая навіна для тых, хто яшчэ не паспеў сёлета паступіць у ВНУ. Вось якія праграмы і перавагі прапануе ЕГУ для беларусаў.

Адукацыйны працэс у ЕГУ. Фота: «Наша Ніва»

Літва замест Польшчы 

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам, пачаўшы патрабаваць ад іх спецыяльны сертыфікат аб валоданні мовай навучання ўзроўню В2, што стала перашкодай для паступлення.

На гэтым фоне дадатковы набор у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт можа стаць варыянтам для тых, хто хацеў атрымаць еўрапейскую адукацыю, але не змог паступіць у Польшчу праз новаўвядзенні.

У сувязі з вялікай колькасцю зваротаў абітурыентаў, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт падаўжае прыёмную кампанію на ўсе праграмы. 

Падаць дакументы можна да 24 жніўня ўключна. 

Мінімальныя патрабаванні па дакументах і навучанне на рускай і беларускай мовах

Адметна, што для паступлення ў ЕГУ беларусам нават не трэба рабіць апастылі на дакументы, таму паспець паспрабаваць паступіць у еўрапейскі ВНУ могуць у тым ліку тыя, хто да гэтага не думаў пра вучобу за мяжой.

На першых двух курсах асноўныя мовы навучання — беларуская або руская. Паступова колькасць заняткаў на англійскай мове павялічваецца, і на выхадзе студэнты атрымліваюць не толькі еўрапейскі дыплом, але і добры ўзровень валодання англійскай мовай.

На некаторых праграмах — напрыклад, па гісторыі — беларуская мова застаецца асноўнай на працягу ўсяго навучання.

Бакалаўрыят: 9 спецыяльнасцяў — 7 без іспытаў

Для тых, хто толькі скончыў школу, ЕГУ прапануе 9 бакалаўрскіх праграм. З іх сем — без уступных іспытаў:

  • інфарматыка
  • права
  • гісторыя
  • бізнэс-эканоміка
  • еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм
  • палітыка і міжнародныя адносіны
  • медыя і камунікацыя

Іспыты прадугледжаны толькі на дзвюх творчых спецыяльнасцях:

  • тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня
  • візуальны дызайн

Магістратура 

  • Канцэптуальны дызайн і сучаснае мастацтва
  • Гендарныя даследаванні
  • Урбаністычныя даследаванні
  • Публічная палітыка і палітычная камунікацыя
  • Развіццё культурнай спадчыны
  • Міжнароднае права і даследаванні бяспекі
  • Міжнароднае гандлёвае і бізнес-права (LL.M.) (набор з 15 лістапада)

Дактарантура — філасофія.

Фінансавыя пытанні

Студэнты ЕГУ могуць прэтэндаваць на атрыманне гранта, які пакрывае 100% кошту навучання ў семестры. Адметна, што прэтэндаваць на грант можна адразу пасля паступлення. 

Падтрымка даступная ўжо з першага курса — рашэнне прымаецца на падставе школьных дасягненняў: алімпіяд, даследаванняў і іншых заслуг.

Акрамя грантаў, актыўныя студэнты могуць разлічваць на стыпендыю ў працэсе навучання.

Платнае навучанне для грамадзян Беларусі на большасці праграм бакалаўрыята і магістратуры каштуе на 20—25% танней, чым для іншых замежных студэнтаў.

Не абавязкова пераязджаць

ЕГУ прапануе як вочную, так і завочную (дыстанцыйную) форму навучання. Завочнікі могуць жыць і працаваць у Беларусі, адначасова атрымліваючы еўрапейскую адукацыю. Такая форма даступная для 6 з 9 праграм.

Пры гэтым у незалежнасці ад формы навучання, універсітэт дапамагае спачатку атрымаць візу, а пасля — від на жыхарства ў Літве, які дае права не толькі вучыцца, але і пры патрэбе падпрацоўваць (да 20 гадзін на тыдзень).

Ці можна перавесціся ў ЕГУ з іншай ВНУ?

У ЕГУ адзначаюць, што іх дзверы адчыненыя для тых, хто ўжо вучыцца ў іншай установе, але зразумеў, што абраў не тую спецыяльнасць ці па іншых прычынах. 

Каб перавесціся, дастаткова для пачатку заявіць пра жаданне вучыцца на канкрэтнай праграме ў ЕГУ (нагадаем, цяпер ЕГУ прапануе 17 праграм — 9 бакалаўрскіх, 7 магістарскіх і адну доктарскую).

Далей цэнтр акадэмічнай падтрымкі аналізуе навучальную нагрузку і вызначае, на які курс можа быць залічаны студэнт. Пры гэтым не мае значэння, ці пачынаў ён навучанне ў Беларусі, Польшчы або іншай краіне.

Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта, а таксама звязаўшыся з прадстаўнікамі ўстановы па тэлефоне +370-644-96-317 (Viber, Telegram, WhatsApp).

Падаць анкету абітурыента можна па спасылцы.

Каментары2

  • Лайфхак
    07.08.2025
    Адкрыю вам сакрэт, хлопчыкі і дзяўчынкі. У ЕГУ бяруць на працягу ўсяго года! Але Еўропа трошкі ў іншым месцы.
  • Берут, если есть, что дать
    08.08.2025
    Лайфхак, Важное уточнение

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі14

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

Забітую ў Ерэване чачэнку Айшат Баймурадаву маглі атруціць, памірала яна цяжка і доўга3

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы22

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа64

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі14

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць