Улада11

Пікеты ля пасольства Беларусі ў Бішкеку

Іх удзельнікі патрабавалі ад беларускіх уладаў не прымаць Бакіева ў выпадку яго прыбыцця на тэрыторыю Беларусі.

19 красавіка каля будынка пасольства Беларусі ў Кыргызстане прайшлі пікеты. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, іх удзельнікі патрабавалі ад беларускіх уладаў не прымаць Курманбека Бакіева і ў выпадку яго прыбыцця на тэрыторыю Беларусі — выдаць новым уладам Кыргызстана.

Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пацвердзіў БелаПАН інфармацыю аб правядзенні пікетаў. «Было некалькі пікетаў каля беларускага пасольства ў Бішкеку. Яны былі кароткачасовыя і небяспекі для супрацоўнікаў пасольства не ўяўлялі», — сказаў прэс-сакратар МЗС.

Разам з тым, ён не стаў каментаваць мэты правядзення акцый.

Савіных таксама заявіў, што МЗС Беларусі «не мае ніякай інфармацыі аб прылёце Бакіева ў Мінск».

Сёння на брыфінгу ў Астане афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Аскар Абдрахманаў паведаміў, што Курманбек Бакіеў, які некалькі дзён знаходзіўся на тэрыторыі Казахстана, пакінуў краіну. Куды менавіта накіраваўся былы лідэр Кыргызстана, невядома.

Чуткі пра тое, што Бакіеў вылецеў з Казахстана і можа знаходзіцца ў Беларусі, актыўна мусіраваліся 16—17 красавіка. Тады афіцыйны Мінск абверг гэтую інфармацыю.

18 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыняць Курманбека Бакіева з сям'ёй у Беларусі.

«Калі прэзідэнту Кыргызстана патрэбна будзе падтрымка ў гэтую цяжкую хвіліну для яго сям'і <...>, яна будзе аказана ўсялякая ў Беларусі. Калі ён захоча прыехаць у Беларусь — хоць сёння, хоць заўтра, хоць паслязаўтра — мы гатовы прыняць яго тут. Я ведаю, што цяпер уздымецца выццё ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, але я паўтараю — гэта маё асабістае рашэнне як кіраўніка дзяржавы. Я маю права на гэтае рашэнне. Няхай мяне асуджаюць, не асуджаюць, але здраджваць людзям — гэта самае ганебнае, што можа быць у гэтым свеце», — заявіў Лукашэнка журналістам падчас наведвання касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Між тым, 17 красавіка намеснік старшыні ўрада Кыргызстана Азімбек Бекназараў заявіў: новыя ўлады Кыргызстана будуць мець «сур'ёзныя пытанні» да любой з краін СНД, якая дасць прыстанішча Курманбеку Бакіеву. На пытанне пра верагоднасць знаходжання Бакіева ў Мінску Бекназараў адказаў, што «Лукашэнка не пойдзе на гэта», бо паміж Беларуссю і Кыргызстанам «існуе пагадненне аб экстрадыцыі злачынцаў». Бекназараў нагадаў, што ў дачыненні да Бакіева распачата крымінальная справа «па фактах масавых забойстваў і узурпацыі ўлады».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь31

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць