Вайна33

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ

Сярод вернутых 24 жніўня у выніку абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй аказаўся і 65-гадовы былы мэр Херсона Уладзімір Мікалаенка. Як і заўсёды ў такіх выпадках, розніца паміж выглядам «да» і «пасля» ўражвае.

Уладзімір Мікалаенка да расійскага палону і пасля яго. Фотакалаж: УНІАН

Уладзіміра Мікалаенку выкралі ў красавіку 2022 года, калі расійская армія амаль бесперашкодна ўвайшла ў горад.

«Я акрамя бетону і кратаў нічога не бачыў, сёння мой другі дзень нараджэння», — сказаў Мікалаенка, апынуўшыся на волі. Ён павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці, які адзначаецца сёння.

З вядомых асоб, якія вярнуліся ва Украіну сёння, можна таксама згадаць журналіста агенцтва УНІАН Дзмітрыя Хілюка, выкрадзенага ў сакавіку 2022 года ў Кіеўскай вобласці. 

Дзмітрый Хілюк размаўляе з роднымі адразу пасля вызвалення. Скрыншот з відэа

Таксама на волі яшчэ адзін журналіст, Марк Каліуш з Мелітопаля, а таксама медык Сяргей Кавалёў з батальёна «Гаспітальеры», які ратаваў жыцці падчас аблогі «Азоўсталі».

Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, большасць вызваленых у выніку сённяшнага абмену знаходзіліся ў палоне з 2022 года. Усяго сёння абмянялі 146 украінскіх палонных на 146 расійскіх. Абмен, як і звычайна, вёўся праз тэрыторыю Беларусі.

Каментары3

  • Чаму маўчым?
    24.08.2025
    Нядаўна на стрыме Сяргей Ціханоўскі заявіў, што будзем сябраваць з Расіяй.
  • Пеця
    25.08.2025
    Чаму маўчым? , а хто гэта?
  • Жнівень
    25.08.2025
    Чаму маўчым? , а што, лепш ваяваць з ей.
    Ты сваю с...ку з Польшчы адарвеш і паедзеш на фронт? Ці ты як тыя украінцы, што "ваююць" на канцэртах Каржа?
    Беларусі не пашанцавала мець агульную мяжу з Расеяй - гэта дадзенасць, народ Беларусі існуе ў яе інфармацыйнай прасторы - гэта дадзенасць, беларуская дзяржава залежная ад Расеі - гэта дадзенасць. І тое, што беларусы не жадаюць жыць з расіянамі ў адной дзяржаве - таксама дадзенасць.
    Калі вы ўжо вылязеце з краіны ружовых поні і пачнеце думаць практычна, "змагары"?

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць