У сярэдзіне верасня дзесяцігадовы хлопчык з Гродна так захапіўся нечым у тэлефоне, што пакінуў на прыступках інтэрната на вуліцы Горкага чахол са скрыпкай. Прытым ляжаў ён там пасля вельмі доўга, але ўрэшце аднаму чалавеку спатрэбіўся.

45‑гадовы жыхар Гродна, ідучы на працу, заўважыў гэты чахол са скрыпкай, але спачатку ён яго не зацікавіў. Увечары ж, вяртаючыся дадому ўжо выпіўшы, мужчына міма пакінутага чахла ўжо не прайшоў. Дома ён адкрыў яго, убачыў скрыпку і паклаў у шафу, бо іграць на ёй не ўмеў.
Аднак жа праз некалькі дзён мужчына вырашыў правесці ў тыктоку жывы эфір, спрабуючы асвоіць інструмент перад камерай. Талковага з гэтага, праўда, нічога не атрымалася, таму скрыпка зноў пайшла ў шафу.
Ніякіх спробаў вярнуць знаходку гаспадару мужчына не зрабіў. Бацькі хлопчыка тым часам звярнуліся ў міліцыю, супрацоўнікі якой хутка ўстанавілі асобу таго, хто забраў інструмент. Супраць яго распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу, а скрыпку вярнулі ўладальніку.
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары