Беларускія мастакі прынялі ўдзел у міжнароднай выставе жывапісу, якая з 10 па 24 верасня адбываецца ў Нью-Ёрку. Беларусы апынуліся ў ліку 88 мастакоў з усяго сьвету.
Беларускія мастакі прынялі ўдзел у міжнароднай выставе жывапісу, якая з 10 па 24 верасня адбываецца ў Нью-Ёрку. Беларусы апынуліся ў ліку 88 мастакоў з усяго сьвету. Прэзэнтацыя праходзіць у Галерэі сучаснага расейскага выяўленчага мастацтва з нагоды 25-годьдзя галерэі. Сярод удзельнікаў зь Беларусі прадстаўленыя творы Алеся Шатэрніка,
Міхала Карпука, Анатоля Бараноўскага, Юліі Вінакуравай, Уладзімера Сулкоўскага да Ягора Баталёнка. Адзін з экспанатаў выставы – партрэт Васіля Быкава, па ініцыятыве кіраўніка Беларускага інстытуту навукі й мастацтва Вітаўта Кіпеля, будзе перададзены аддзелу беларускай літаратуры Нью-ёркскай публічнай бібліятэкі.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары