Грамадства1717

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна

Праект «Маўклівае рэха вайны» быў ініцыяваны ў Расіі ў другой палове 2000‑х ветэранамі ваеннай контрразведкі і ФСБ. Але дагэтуль такія капліцы ставілі толькі ў Расіі, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

У межах праекта ветэранаў ФСБ па ўсёй Расіі паспелі ўсталяваць 19 капліц у памяць пра загінулых у часы Другой сусветнай байцах.

20‑ю капліцу адкрылі ў канцы верасня ў Крупскім раёне каля мястэчка Бобр на месцы гібелі ў 1944 годзе байца «Смерш» Васіля Чабатарова.

Тэлеканал СТВ памылкова паведаміў, што ён з'яўляецца ўраджэнцам Крупскага раёна, але насамрэч ён нарадзіўся ў РСФСР. Тыпавая капліца ўпрыгожана георгіеўскім крыжом, знакам адрознення часоў Расійскай імперыі, і праваслаўнымі іконамі.

На гэтым жа месцы даўно ўсталяваны помнік Васілю Чабатарову, а ў самім Бабры стаіць бюст герою Савецкага Саюза. У 2006 годзе паведамлялася, што на бюсце Чабатарова знайшлі ўлёткі з тэкстам «Далоў рускіх акупантаў з дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь!», пасля чаго быў затрыманы мастак і мясцовы жыхар Алесь Пушкін.

Каментары17

  • Ну-ну
    11.10.2025
    Слухайце, а я вось усё ніяк не зразумею, калі бачу падобныя навіны. Чаму ляпідарна геніяльны лукашоначка ня можа гэтага ўзяць і забараніць? Ён жа нібыта таемны нацыяналіст, таемна марыць «выцягнуць Беларусь з-пад расеі» і «вядзе перамовы з Трампам»? Патлумачце хто можа.
  • эти уроды
    11.10.2025
    Как собаки метят территорию.
  • Брыдота й дурнота
    11.10.2025
    Гэтая безгустоўная пачвара ёсьць блюзьнерства перад Богам і брыдкі расейскі каляніяльны вугор на твары нашае прыгожае Беларусі.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць