Свет2929

Расія адхіліла прапанову Трампа аб замарозцы вайны па лініі фронту

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў даў зразумець, што Масква адмаўляе неадкладнае спыненне агню ва Украіне і замарозку вайны па цяперашняй лініі фронту. Раней да такога кроку заклікаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Сяргей Лаўроў. Скрын відэа

Лаўроў заявіў, што Расія застаецца цалкам вернай сваёй формуле, якая прадугледжвае дасягненне доўгатэрміновага міру, а не проста неадкладнае спыненне агню, «якое ні да чаго не прывядзе». Паводле яго слоў, ён паведаміў пра гэта дзяржсакратару ЗША Марка Рубіа напярэдадні.

«Таму калі зараз стала гучаць з Вашынгтона, што трэба неадкладна спыніцца, не трэба нічога больш абмяркоўваць, спыніцца, а там няхай гісторыя рассудзіць. Разумееце, калі так проста спыніцца, гэта азначае забыць пра першапрычыны гэтага канфлікту», — сказаў Лаўроў.

На сустрэчы з Зяленскім на мінулым тыдні Дональд Трамп выступіў за заключэнне «пагаднення там, дзе мы знаходзімся, на лініі размежавання».

Сярод «першапрычын» канфлікту, назваў Лаўроў, — забеспячэнне пазаблокавага і бяз'ядзернага статусу Украіны і спыненне «фактычнага генацыду рускага і рускамоўнага насельніцтва». Перамір'е, паводле яго слоў, дазволіць «зноў напампоўваць» Украіну зброяй.

«Спыненне агню цяпер азначала б толькі адно: велізарная частка Украіны застаецца пад кіраўніцтвам нацысцкага рэжыму», — сказаў Лаўроў.

Паводле яго слоў, «еўрапейскія заступнікі Зяленскага» пераконваюць ЗША, «каб яны змянілі сваю пазіцыю і не сталі дамагацца доўгатэрміновага, устойлівага ўрэгулявання». «Такі падыход азначае поўную супрацьлегласць таму, на чым разышліся прэзідэнты Пуцін і Трамп у Анкорыджы», — сказаў ён.

Каментары29

  • Ну-ну
    21.10.2025
    Ляпідарны Геній! Ну нічога, дайце яму яшчэ два-тры ляпідарна геніяльных тыдні! Гэта такія 999D-шахі. Проста абазнаныя маладзёны, левалібэралы і ненацыянальныя людзі не разумеюць.
  • Андрусь
    21.10.2025
    Генацыд расійскамоўнага насельніцтва Украіны здзяйсняе якраз расія, цалкам разбураючы гарады і вёскі разам з жыхарамі ў расійскамоўнай частцы Украіны.
  • Фларыда
    21.10.2025
    Лапідарны Трама будзе падтрымліваць любое крамлёўскае рашэнне, бо ў яго з камрадам Пуціным такія выдатныя адносіны.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць