Свет33

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек

Не менш за 96 сваякоў Рамзана Кадырава працуюць або працавалі на звязаных з уладай пасадах, высветліў «Праект» у ходзе маштабнага даследавання кумаўства ў Расіі.

Кадыраў — абсалютны рэкардсмен па колькасці працуючых сваякоў. Для параўнання, Уладзімір Пуцін, заснавальнік другой па велічыні кіруючай дынастыі ў Расіі, дапамог знайсці звязаную з уладай працу 26 сваім сваякам (гэта ўдакладненая лічба, у ранейшай публікацыі не былі ўлічаныя два сваякі прэзідэнта), паведамляе «Агенцтва».

Большасць сваякоў Кадырава працаўладкавана ў рэспубліцы. У ўрадзе Чачні яны займаюць амаль палову месцаў — не менш за дзевяць з 20. Сын кіраўніка рэспублікі Ахмат Кадыраў — міністр спорту, пляменнік Адам Чэрхігаў — міністр транспарту, тры зяці — міністры па справах моладзі, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя, сваяк Хож-Баўдзі Дааеў — міністр адукацыі, сват Абузайд Вісмурадаў — намеснік старшыні ўрада. Аднаавяскоўцы Кадырава Бекхан і Галас Таймасханавы займаюць пасады намесніка старшыні ўрада і кіраўніка адміністрацыі кіраўніка і ўрада.

Не менш за восем чалавек з асяроддзя Кадырава займаюць высокія пасады на федэральным узроўні. Сваты Адам Дэлімханаў і Сулейман Герэмееў працуюць у Дзяржаўнай Думе і Савеце Федэрацыі адпаведна. Аднавясковец Руслан Эдельгеріеў працуе памочнікам прэзідэнта, сваяк Элі Ісаеў — намеснікам кіраўніка Федэральнага казначэйства, шурын Ахмед Айдаміраў — членам праўлення Расійскай футбольнай прэм’ер-лігі, зяць Якуб Закрыеў — кіраўніком кампаніі «Данон Расія» (цяпер называецца «Логіка малака»).

Стрыечныя браты Адэс і Руслан Байсултанавы працаўладкаваліся ў міністэрствах: Адэс — намеснік міністра спорту Расіі, Руслан — памочнік міністра асветы.

Падрабязней іх біяграфіі можна даведацца ў базе на сайце «Праекта».

Падрабязней пра кумаўство ў вярхах расійскай улады чытайце ў даследаванні «Бацькі і дзеды».

Аповед Рамана Баданіна пра галоўныя высновы глядзіце на Youtube.

Каментары3

  • Янак
    10.11.2025
    назіраючы за Кадыравым можна ужывую назіраць як ствараліся ранне сярэдневечныя дзяржавы.
  • Ёсік
    10.11.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • а нам нам всё равно что хлеб что другое
    11.11.2025
    "не менш за дзевяць з 20. Сын кіраўніка"

    Кто Они ? Эти участники последнего парада, простые ребята, Которые достигли неба. ( из фильма "АССА" слова песни). М-да ! Дон-Дон_Дон....
    НО нам туда не надо....
    PS/ раньше "беженцы" из Чечни во Франции и Бельгии ездили на Родину на свадьбы или просто в гости на машинах и через Тересполь, сейчас летают на самолётах через Стамбул или ОАЭ в Грозный.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць