Эканоміка

З уласнікаў катэджаў і пустых кватэр будуць браць 100% «камуналкі»

Урад Беларусі зрабіў важны крок на шляху павелічэння тарыфаў на паслугі ЖКГ.

Урад Беларусі зрабіў важны крок на шляху павелічэння тарыфаў на паслугі ЖКГ. 

Першымі 100% камунальных паслуг будуць аплачваць уладальнікі катэджаў ў Мінску, абласных і раённых цэнтрах і іх наваколлі.

З 1 чэрвеня гэтага года жыхары сядзібных жылых дамоў павышанай камфортнасці будуць плаціць за камунальныя паслугі па тарыфах, «якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне гэтых паслуг». Новы парадак зацверджаны пастановай Саўміна № 639 ад 28 красавіка.

Пералікі такіх дамоў будуць сцвярджаць мясцовыя ўлады.

Што лічыцца дамамі павышанай камфортнасці? Гэта сядзібныя жылыя дамы (ці кватэры ў «блакаваных жылых дамах») агульнай жылой плошчай больш за 200 квадратных метраў з гарачым водазабеспячэннем, каналізацыяй, ацяпленнем і вентыляцыяй, электрычнасцю, абсталяваныя газавымі або электрычнымі плітамі.
Пры гэтым гаворка ідзе пра дамы, размешчаныя у Мінску і яго прыгарадах, у абласных гарадах і прылеглых да іх адміністрацыйных раёнах, раённых цэнтрах.

Акрамя таго, цяпер на дзярждатацыі на аплату тэхабслугоўвання і ацяплення не змогуць разлічваць грамадзяне, ва ўласнасці або карыстанні у якіх ёсць адно або некалькі жылых памяшканняў пры адсутнасці ў іх зарэгістраваных жыхароў — наймальніка, ўласніка, сябра арганізацыі забудоўшчыкаў або членаў іх сем’яў. Гэта рашэнне датычыцца і юрасоб, у якіх на балансе ёсць пустыя жылыя памяшканні.

Ацаніць, у колькі жыхарам катэджаў зараз абыдзецца камуналка, пакуль можна толькі прыблізна: ім прыйдзецца пакрываць 100% выдаткаў, а ў цэлым па краіне беларусы пакрываюць толькі каля 30% выдаткаў.

Аб неабходнасці адысці ад крыжаванага субсідавання міжнародныя эксперты, у прыватнасці МВФ, гаварылі неаднаразова, але ўрад на такі крок пакуль не рашаўся. Цяпер лёд крануўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць