Культура

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Гэта лаўка ў гонар даследчыцы гісторыі архітэктуры Ан-Мары Занковіч.

Фота з фэйсбука Наталлі Гардзіенкі

Ан-Мары была найстарэйшай дачкой беларускага хірурга ў ЗША Анатоля Занковіча, што сёлета адзначыў свой стогадовы юбілей, і сястрой пісьменніцы Ніны Занковіч, піша ў сваім фэйсбуку даследчыца беларускай гісторыі Наталля Гардзіенка.

Яна нарадзілася 27 мая 1958 г. у Эванстане (Ілінойс), закончыла Сміт-каледж у 1976 г. Пазней атрымала ступень доктара гісторыі мастацтва ў Інстытуце мастацтва Нью-Ёрскага ўніверсітэта. Яе дысертацыя была выдадзеная кнігай ужо пасля яе смерці («The Church of Saint-Eustache in the Early French Renaissance (Architectura Moderna)» (2016)).

Ан-Мары Занковіч памерла ад раку 19 мая 2005 г. Яе сыход быў шокам для ўсёй сям’і. Сястра Ніна дзеля пераадолення гэтай траўмы стала пісаць кнігі (першая кніга «Талстой і фіялетавае крэсла», выйшла ў розных мовах, у тым ліку і ў беларускай у 2021).

Сям’я і сябры заснавалі ў гонар Ан-Мары адмысловы фонд у падтрымку даследаванняў у галіне гісторыі архітэктуры ў Інстытуце мастацтва Нью-Ёрскага ўніверсітэта. А ў Conservatory Garden у Цэнтральным парку з'явілася лаўка яе імя.

Фота з фэйсбука Наталлі Гардзіенкі

Цяпер побач таксама шыльда ў гонар яе маці Тыльды і мужа Ніны Джэка.

Фота з фэйсбука Наталлі Гардзіенкі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй10

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

Сталі вядомыя абставіны падрыву дарогі каля манумента «Тры сястры» на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны ў 2023 годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй10

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць