Грамадства

«Эканамічная газета» адновіць выпуск друкаванай версіі

Пасля перапынку ў паўгода «Эканамічная газета» з студзеня 2026 года зноў з’явіцца ў папяровай версіі, паведамляецца на сайце выдання.

Раней сход акцыянераў ЗАТ «Белбізнэспрэс», былога заснавальніка і выдаўца «ЭГ», абвясціў пра спыненне з ліпеня выпуску друкаванай версіі. Адзін з заснавальнікаў праекта Фёдар Велікаселец тады напісаў, што газета за 33 гады сваю «місію выканала», а цяпер «папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі».

Потым «Эканамічную газету» набыла адна з кампаній медыягрупы Уладзіміра Граўцова, якая займаецца ў тым ліку выпускам друкаваных і электронных часопісаў для бухгалтараў, эканамістаў, юрыстаў, спецыялістаў па кадрах і ахове працы. Тады яшчэ вырашалася пытанне адносна мэтазгоднасці аднаўлення папяровага выпуску выдання.

 «Эканамічная газета» будзе выходзіць з друку з студзеня 2026 года чатыры разы на месяц. Пры гэтым рэдакцыя абяцае захаваць фокус на карыснай інфармацыі для дырэктараў кампаній, спецыялістаў у бухгалтарскім уліку, юрыстаў, кадравікоў і «ўсіх, хто прымае рашэнні і сочыць за зменамі ў дзелавым асяроддзі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць