Надвор'е

У першы снежаньскі тыдзень сапраўднай зімы яшчэ не будзе

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ расказаў, ці прыйдзе ў Беларусь зіма дакладна паводле календара — у першыя дні снежня, з 1‑га па 7‑е чысла.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Па словах Дзмітрыя Рабава, надвор’е пакуль «вісіць» паміж восеньскімі дажджамі і зімовымі завеямі. Атлантычныя цыклоны ўсё часцей прыносяць халоднае і вільготнае паветра, але сапраўдная зіма ўсё ж не спяшаецца.

Першы тыдзень снежня будзе вельмі падобны да ўсяго лістапада: цёплае паўднёва-заходняе паветра, тэмпература на 1—3 градусы вышэйшая за норму, ападкаў мала.

У панядзелак і аўторак Беларусь апынецца пад уплывам буйнога антыцыклона, цэнтр якога будзе над Сярэдняй Волгай. На яго заходняй ускраіне будзе трымацца воблачнае надвор’е з праясненнямі, істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі магчымыя туманы, слабы галалёд і слізкія дарогі. Тэмпература ноччу ад —2 да +3, удзень: у панядзелак +1…+5, у аўторак +1…+6.

У сярэдзіне тыдня ўплыў антыцыклона працягнецца, таму істотных ападкаў таксама не чакаецца, але туманы і слізкасць на дарогах магчымыя. Ноччу ў сераду будзе —1…+4, удзень +2…+5.

У другой палове тыдня надвор’ем будзе кіраваць устойлівы антыцыклон. У большасці раёнаў — без ападкаў. Тэмпература ноччу каля 0, удзень у чацвер і пятніцу — да +5.

Першыя снежаньскія выхадныя таксама будуць адносна спакойнымі: высокі атмасферны ціск, малаактыўныя франты і невялікія кароткачасовыя ападкі. Ноччу будзе —2…+4, удзень у суботу і нядзелю +1…+5.

Зіма па календары, такім чынам, пачнецца, але сапраўдных маразоў і снегападаў у гэты перыяд чакаць яшчэ не варта.

Каментары

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць