Грамадства

Італьянская паліцыя абвясьціла ў вышук беларускую дзяўчынку

10-гадовая Віка пагражае, што скончыць жыцьцё самагубствам, калі яе адправяць назад у Беларусь

Італьянская паліцыя аб’явіла ў вышук 10-гадовую беларуску Віку – выхаванку дзіцячага дому ў Беларусі. У Італіі Віка знаходзілася на аздараўленьні ў італьянскай сям’і ў Кагалета пад Генуяй. Дзяўчынка пагражае, што скончыць жыцьцё самагубствам, калі яе адправяць у Беларусь. За дзяўчынку заступілася італьянская сям’я, якая праз суд спрабавала працягнуць яе знаходжаньне ў Італіі.

Італьянскі суд пастанавіў, што ў верасьні дзяўчынку павінны агледзець беларускія ды італьянскія дактары. Потым, пасьля гарантыяў яе будучай бясьпекі, яе неабходна адправіць у Беларусь.

Паводле адваката, італьянскія дактары ўстанавілі, што 10-гадовая Віка ў беларускім дзіцячым доме перажыла маральную, фізычную і сэксуальную зьнявагу. Італьянцы Марыя К’яра Барночын і Алесандра Гвіста схавалі дзіця. Яны заяўляюць, што не атрымалі дастатковых доказаў і гарантыяў маральнай і фізычнай бясьпекі дзяўчынкі. Паводле італьянцаў, Віка пагражае скончыць жыцьцё самагубствам, калі яе адправяць назад у Беларусь.

Цяпер амбасадар Беларусі ў Італіі Аляксей Скрыпко знаходзіцца ў Генуі, дзе месьціцца пракуратура і суд у справах непаўналетніх. Ці ўдалося знайсьці Віку?

(Скрыпко:) «Пакуль не. Яе наўмысна хавае італьянская сям’я. Мы ажыцьцяўляем усе неабходныя дзеяньні ў поўным супрацоўніцтве з кампэтэнтнымі італьянскімі органамі й сіламі правапарадку дзеля максымальна хуткага пошуку і вяртаньня ў Беларусь дзяўчынкі. У гэты момант яе пакуль яшчэ не знайшлі».

Заяву італьянскай сям’і, што дзяўчынка пагражае скончыць самагубствам, калі яе адправяць у Беларусь, амбасадар Скрыпко пракамэнтаваў так:

(Скрыпко:) «Гэтае цьверджаньне італьянскай сям’і, якое мы абавязкова праверым і абавязкова правядзем максымальна глыбокае расьсьледаваньне абставінаў, якія зрабіліся падставай для такіх цьверджаньняў. І такія дзеяньні ўжо праводзяцца».

Амбасадар Скрыпко яшчэ не атрымаў афіцыйных папераў адносна заявы італьянскага боку – пра тое, што 10-гадовая Віка ў беларускім дзіцячым доме спазнала маральную, фізычную і сэксуальную зьнявагу. Маўляў, беларускія дыпляматы ня маюць кантакту з непаўналетняй для праверкі гэтай інфармацыі. Але ці дазволіць беларускі бок падоўжыць знаходжаньне дзяўчынкі ў італьянскай сям’і?

(Скрыпко:) «Мы ня можам пагадзіцца зь сям’ёй, якая парушае ня толькі міжнародны правапарадак, але і законнасьць сваёй краіны. Італьянскі суд у справах непаўналетніх пастанавіў знайсьці й вярнуць гэтую дзяўчынку ў Рэспубліку Беларусь, і з 8 верасьня гэтая пастанова парушаецца італьянскім бокам. Тым больш іхныя дзеяньні падпадаюць пад крымінальнае злачынства – выкраданьне непаўналетніх».

Тым часам італьянцы гатовыя правесьці дэманстрацыю ў падтрымку беларускай дзяўчынкі, якая жадае застацца ў Італіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць