Усяго патроху

Мінск заняў 185‑е месца ў спісе гарадоў найлепшых для жыцця

Найлепшым горадам паводле якасці і ўзроўню жыцця ў свеце прызнана Вена. Вільня — на 79‑м месцы.

Вена прызнана найлепшым горадам свету паводле якасці і ўзроўню жыцця. Пра гэта сведчыць рэйтынг, складзены уплывовай амерыканскай кансалтынгавай фірмай Mercer.

У рэйтынгу за адпраўны пункт прымаецца Нью‑Ёрк, якому даецца 100 балаў, а з ім параўноваюцца іншыя паказчыкі. Дык вось, сёлета Нью‑Ёрк заняў 49‑е месца (100 балаў). У Вены — 108,6 бала. Замыкае рэйтынг — Багдад, у якога толькі 14,7 бала.

Другое месца дасталося Цюрыху (Швейцарыя), які раней займаў першы радок, 3‑е месца — у Жэневы, потым ідуць канадскі Ванкувер і новазеландскі Окленд.

У дзясятку таксама ўваходзяць нямецкія Дзюсельдорф, Франкфурт-на Майне і Мюнхен (6, 7, 8-е месцы), швейцарскі Берн і аўстралійскі Сідней.

Месцы з 11-га па 20-е: Капенгаген (Данія), Велінгтан (Новая Зеландыя), Амстэрдам (Нідэрланды), Атава (Канада), Брусэль (Бельгія), Таронта (Канада), Берлін (Нямеччына), Мельбурн (Аўстралія), Люксембург, Стакгольм (Швецыя).

Парыж - на 34-м месцы, Лондан - на 39-м, Мілан - на 41-м,

З гарадоў Усходняй Еўропы — былога сацлагера — лідзіруе Прага, у яе 70‑ты радок (94.8 бала). Прычым эксперты зазначаюць, што ўзровень жыцця ў гарадах Усходняй Еўропы пакрысе расце. У першай сотні апынуліся Вільня (79‑е месца), Талін — 89‑е, Рыга — 91‑е.

Сталіца Беларусі Мінск — на нізкім 185‑м радку (у рэйтынг уключаныя 221 горад). Так, у Кіева — 161‑е месца, Масквы — 166‑е, Пецярбурга — 170‑е, Ерэвана — 174‑е, Алматы — 175‑е.

Найгоршымі гарадамі для жыцця, апроч Багдада, прызнаныя Тбілісі, Хартум (Судан), Нджамена (Чад) і Бангі (Цэнтральна‑Афрыканская рэспубліка).

Ёсць таксама асобны спіс найбольш экалагічна чыстых гарадоў свету. У топ-5 уваходзяць Калгары (Канада), Ганалулу (Гавайі, ЗША), Атава (Канада), Хельсінкі (Фінляндыя), Велінгтан (Новая Зеландыя).

У Еўропе ў спіс найбольш чыстых гарадоў уваходзяць Капенгаген (8-е месца ў свеце), Осла (9-е), Стакгольм (9-е), Нюрнберг (13-е).

Каментары

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску2

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства107

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць