Меркаванні2424

Адкрыты ліст Станіслава Шушкевіча

«Народная воля» апублікавала адкрыты ліст былога кіраўніка дзяржавы Станіслава Шушкевіча з патрабаваннем аднавіць справядлівасць.

Газэта «Народная воля» апублікавала адкрыты ліст член-кара Нацыянальнай акадэміі навук і былога кіраўніка дзяржавы Станіслава Шушкевіча да прэм’ер-міністра Беларусі Сідорскага, старшыні савета рэспублікі Рубінава, старшыні палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкі, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Макея, старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Беларусі Камянкова з патрабаваннем аднавіць справядлівасць.

Адкрыты ліст

Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь С. С. Сідорскаму

Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ А. М. Рубінаву

Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ В. П. Андрэйчанку

Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У. У. Макею

Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь В. С. Камянкову

Грамадзянін, які мае падставы меркаваць, што яго правы парушаныя, не можа ў сучаснай Беларусі звярнуцца ў Канстытуцыйны суд. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам гэта можна зрабіць толькі праз адну з установаў, якія ўзначальваюцца вамі. Таму я і звяртаюся менавіта да вас — кіраўнікоў усіх гэтых дзяржаўных установаў.

Сутнасць справы.

Вярхоўны Савет РБ 12-га склікання прыняў закон аб маім пажыццёвым пенсійным забеспячэнні. Мая пенсія, як пенсія вышэйшай службовай асобы ў Беларусі, не дасягала ўзроўню сённяшніх пенсіяў шэраговых дэпутатаў, але, што хаваць, была прымальнай.

9 верасня 1997 быў падпісаны дэкрэт № 16 аб «упарадкаванні пенсіяў за асаблівыя заслугі перад беларускім народам». Паводле якога высокія пенсіі пацверджаныя былым вышэйшым функцыянерам ЦК КПБ Сакалову, Палякову, Дземянцею, іншым былым старшыням Вярхоўнага Савета (ці яго Прэзідыума) і мне былі прызначаныя так званыя пенсіі ў 3200 рублёў у месяц. Праўда, з такой мізэрнай пенсіяй застаўся я адзін — М. Грыб атрымлівае больш высокую — ваенную, С. Шарэцкі выехаў у замежжа, а Г. Таразевіч памёр без пенсіі.

Менавіта такую пенсію «за асаблівыя заслугі перад беларускім народам» — 3200 рублёў у месяц (менш за 1 еўра) я сёння і атрымліваю.

Відавочна, што дэкрэт, калі ён адпавядае Канстытуцыі, не можа ператвараць пенсію ў насмешку, зрабіць яе менш за мінімальную сацыяльную пенсію. Але, паўтараю, паводле нашых законаў я сам не магу звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб суд гэта пацвердзіў. Таму, у адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі РБ, я прашу Вас звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб ён вызначыў, наколькі адпавядае Канстытуцыі РБ дэкрэт прэзідэнта № 16 ад 9 верасня 1997 года, згодна з якім мая пенсія ператвораная ў насмешку і ганьбіць ня толькі таго, хто яе прызначыў сваім дэкрэтам, але і ўсе дзяржаўныя інстытуты, якія маюць дачыненне да сацыяльнага забеспячэння.

Станіслаў Шушкевіч, доктар навук, прафесар, чалец-кар. НАН РБ, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэат прэміі СМ СССР, народны дэпутат СССР (1989—1991 гг.), Дэпутат Вярхоўнага Савета РБ 12-га і 13-га скліканняў, першы намеснік Старшыні ВС РБ (1990—1991 гг.), Старшыня ВС РБ (1991—1994 гг.)

Каментары24

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць