А вось вялікіх прыватных дамоў — 2211. Попіс рабілі, каб вызначыць платнікаў поўнага кошту камуналкі.
Паводле падлікаў «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» у сталіцы налічваецца 2211 індывідуальных прыватных дамоў, агульная плошча якіх перавышае 200 квадратных метраў. Апроч іх ёсць 30 тысяч кватэр, у якіх ніхто не прапісаны.
Нагадаем, што з 1 чэрвеня плата за паслугі ЖКГ у такіх дамах і кватэрах вырасла ў 2–2,5 разу.
Каментары